Home
Выданні

Займальная кніга

Займальная кніга

Днямі набыў цікавую кнігу “Філаматы і філарэты: Творчы  лёс  пакалення ў гісторыі і сучаснасці”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Беларуская навука”. Наклад навуковага выдання 120 асобнікаў. Навуковыя рэдактары: кандыдаты філалагічных навук: Ілля Капылоў і Ірына Багдановіч, а рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук Сяргей Гаранін і кандыдат культуралогіі Алесь Суша…

У зборнік уключаны дакла-ды ўдзельнікаў міжнародных навуковых чытанняў “Філаматы і філарэты: Творчы  лёс  пакалення ў гісторыі і сучаснасці” (да 200-годдзя ўтварэння таварыства), якія адбыліся 13-14 снежня 2017 г. у Менску.  У дакладах асвятляюцца пытанні рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі творчай спадчыны філаматаў і філарэтаў , а таксама паказваюцца лёсы  асоб таварыства ў кантэксце эпохі і ў народнай памяці.  З цікавасцю прачытаў даклады: Ванды Бароўкі,  Ірыны Багдановіч, Вольгі Кругловай, Таццяны Кохан, Ма-рыны Свістуновай, Алены Дзенісенкі, Ларысы Доўнар, Інгі Бязлепкінай, Разаліі Александровіч, Ігара Запрудскага, Аляксандра Ерашэвіча, Аляксея Фралова, Людмілы Сільновай і Ганны Гладковай.

Асабіста мне вельмі спадабаўся даклад Ганны Запартыкі, які меў назву “Публікацыі  Сымона Шалковіча (1840- 1886) як крыніца па гісторыі тайных студэнцкіх таварыстваў”.

У выданні кнігі  прымалі ўдзел: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, а таксама Польскі Інстытут ў Менску.

Зборнік разлічаны на шырокае кола чытачоў. Яго яшчэ  мажліва набыць у сталічнай краме “Акадэмкніга”.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык

культуры.

Previous article У Шклове запланаваны мерапрыемствы, прысвечаныя памяці Залужанага дзеяча культуры Віталія Бабчанкі
Next article З ЖЫЛКАВАЙ СОТНІ

Станіслаў Суднік

Папулярнае на сайце
Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША
Спорт

Беларус Лявон Анацка на дыстанцыі 100 міль маратона Mighty Mosquito у ЗША

жнів 6th, 201919
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

крас 18th, 202516
ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ  ЮРЫ НАГОРНЫ
ТБМ

ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ЮРЫ НАГОРНЫ

ліп 31st, 202015
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

Каст 9th, 202515