Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Векавая цагліна захоўвае капсулу часу

Векавая цагліна захоўвае капсулу часу

9 чэрвеня 2020, 07:16 Грамадства 11
Векавая цагліна захоўвае капсулу часу

Прывітанне, маё імя Сяргей. Вучуся я ў адзінаццатым класе, цікаўлюся гісторыяй і думаю пасля заканчэння школы паступаць у ЕГУ. Хачу расказаць вам пра цікавы праект, які быў рэалізаваны нашай сям’ёй. Мы заклалі капсулу часу ў вонкавай сцяне кухні нашай кватэры.

Падзея гэтая, можа, і не новая – у многіх кутках Зямлі  людзі здзяйсняюць падобныя рытуалы. Але месца, дзе пакоіцца зараз капсула, заслугоўвае невялікага расповеду.

Справа ў тым, што сам дом і месца яго пабудовы з’яўляюцца ўнікальнымі. Дом знаходзіцца на скрыжаванні сучасных вуліц Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса, якія на момант пабудовы дома, а дакладней у 1893 годзе, называліся Петрапаўлаўская і Падгорная. На даху галоўнага фасада бачны металічны шпіль з выкаванай датай. І вось ужо 127 гадоў дом і тэатр Янкі Купалы складаюць архітэктурны ансамбль цэнтральнай часткі Менска. Дом запраектаваў архітэктар Я. Гінзбург. Са знойдзеных архіўных чарцяжоў даведаліся, што заказ на пабудову быў зроблены дваранінам Дамінікам Юлновічам. Некаторы час там месцілася школа-ешыва, а пасля рэвалюцыі 1917 года –  ГубЧК, таму тут, пэўна, бываў Ф.Э. Дзяржынскі, які спыняўся ў так званым Доме Саветаў, што знаходзіцца ніжэй па Карла Маркса на рагу вуліцы Леніна, і дзе зараз кватэра-музей Петруся Броўкі.

Як і чаму мне прыйшла думка закласці капсулу ў сцяне і менавіта ў гэтым доме? У сцяне – таму, што яна старадаўняя, масіўная (80 см таўшчынёй), з цэглы, і падчас капрамонту выдалася магчымасць закласці капсулу ў нішу, пакінутую ад дэмантажу старога радыятара. А чаму?  Ну, хто ў дзяцінстве хоць раз не марыў схаваць сакрэтнае дасланне ў будучыню?! У капсулу мы заклалі фотаздымак нашай сям`і: мяне, брата, сястры, мамы, таты і бабулі. Кожны з нас “нясе” сваім знешнім выглядам пэўную інфармацыю, атрыбут, сімвал. Мама, напрыклад, трымае бутэльку Сoca-Cola, якая на сённяшні дзень (можа, і на жаль) з`яўляецца папулярным напоем, бабуля наша мудрэйшая нагадвае пра неўміручую гістарычную сімволіку, сястра склала далоні “сардэчкам”, што папулярна ў сучасных дзяцей, я трымаю ў руках таксама папулярны сёння скейт-борд, мой брат у футболцы з выявай Статуі Свабоды паказвае рукой знак “V”, тата трымае самы папулярны сёння гаджат – мабільны тэлефон. Магчыма, у будучыні па гэтых знаках можна будзе зразумець, чым жылі людзі нашага часу. Мы стаім на мосце цераз Свіслач, размаляваным сучаснымі “графіці”, а за намі можна ўбачыць стадыён “Дынама”, у рэканструкцыі якого брала ўдзел і наша мама. У капсулу мы паклалі таксама некалькі сучасных манетак.

Такім чынам  векавая цэгла захоўвае ў сабе не толькі дух часу, але і рэчы – пасланне з 2019 года ў будучыню.

Сяргей.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Каляды.  Беларускія народныя звычаі
Культура

Каляды. Беларускія народныя звычаі

21 снежня 2023, 10:2030
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4722
Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ
Культура

Зміцер Захарэвіч. ЗІМОВЫЯ ЗАБАВЫ

22 снежня 2021, 06:5817
Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя
Выданні

Як аформіць падпіску на «Нашу гісторыю» — інструкцыя

18 снежня 2018, 10:5717
Далучайцеся да нас