Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік

На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік

9 чэрвеня 2020, 08:13 Грамадства, Навіны 112
На занядбанай магіле скульптара-паўстанца Генрыка Дмахоўскага паставілі душэўны помнік

Напярэдадні дня смерці паўстанцкага камісара Дзісенскага павета сусветна вядомага скульптара Генрыка Дмахоўскага (загінуў 26 траўня 1863 года – у баі з карнікамі “васьмю кулямі прашыты”) на магіле героя з’явіўся годны велічны помнік.

Магіла, дзе Дмахоўскі пахаваны разам з двума невядомымі паўстанцамі, знаходзіцца ў лесе на старажытным курганным могільніку паблізу вёскі Бірулі Докшыцкага раёна.

Зусім маладым Дмахоўскі браў удзел у вызвольным паўстанні 1831 года. Жывучы потым у эміграцыі за акіянам, ён стварыў бюсты Тадэвуша Касцюшкі, прэзідэнтаў Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэферсана і аднаго з герояў вайны за незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі Бенджаміна Франкліна. Гэтыя бюсты і сёння ўпрыгожваюць Кангрэс ЗША. Творчы геній нашага суайчынніка нарадзіў таксама скульптурную групу “Гарыбальдзі з ваярамі”, выяву венгерскага нацыянальнага героя Лаяша Кошута… Раней, у Парыжы, Дмахоўскі ўдзельнічаў у стварэнні саркафага Напалеона.

Незадоўга да паўстання Каліноўскага Генрык вярнуўся на радзіму, каб узяць у рукі зброю.

Доўгі час магіла была ў жудасным стане, ад яе амаль не засталося знаку, але час настаў…

nn.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін
Выданні

Сёння нарадзіўся Рыгор Барадулін

24 лютага 2020, 15:5615
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2615
Далучайцеся да нас