Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гістарычныя сюжэты сілкуюць дух

Гістарычныя сюжэты сілкуюць дух

3 чэрвеня 2020, 21:27 Культура 20
Гістарычныя сюжэты сілкуюць дух

І ў трывожныя часы ні на хвіліну не спыняецца стваральны працэс у беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Сваімі перажываннямі і творчымі планамі падзяліліся вядомы празаік лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрых Далідовіч і мастак Мікола Купава.

 

 – Увесь свет занепакоены нечаканай пагрозай, – рэагуе спадар Генрых. – Хаця, з аднаго боку, многія кажуць, што мы перажывалі і не такое, але варта засцерагчыся, паберагчы адзін аднаго. Каб не трапіць у вір небяспекі і не прынесці шкоды іншым людзям, мы з жонкай  з сакавіка жывём на лецішчы на станцыі Зялёнае. Мне падабаецца працаваць на зямлі, і гэта прыносіць мне супакой.

Апошнім часам я працаваў над працягам рамана “Кліч роднага звона”. У кнізе распавядалася пра першыя самастойныя крокі і ўзвышэнне Наваградка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі. Гісторыя Беларусі – арыенцір маёй творчасці.

У свой аповед я наўмысна не ўключыў момант каранацыі Міндоўга, бо на той час, калі пі-саўся раман ў 1996 годзе,  я не меў дастаткова дакументаў і звестак. Потым, адшукаўшы неабходныя крыніцы і кнігі, я апісаў гэты гістарычны момант, як па дабраславенні Папы Рымскага Інакенція Міндоўг і яго жонка Марта 6 ліпеня 1253 года сталі каралём і каралевай Літвы.

Атрымалася, з аднаго боку, быццам бы частка рамана, а з другога – самастойны твор пад назвай “Каранацыя”, які выйшаў у 2-ім нумары часопіса “Дзеяслоў”. Ва ўступе да твора я напісаў, як натхніў мяне Мікола Ермаловіч заняцца гістарычнай  тэматыкай, і чаму я распрацоўваў тэму, якую закраналі гісторыкі Мікалай Карамзін і Сяргей Салаўёў.

Некаторыя дакументы я знайшоў у Польшчы. Там жывуць мае родныя – 88-гадовая сястра бацькі і 10 стрыечных братоў і сясцёр. Гэта людзі нашага Налібоцкага краю, выхадцы з вёскі Янковічы, якія перасяліліся ў Польшчу. Нас у сям’і было шасцёра дзяцей, мае браты і сёстры дагэтуль жывуць у Стаўпецкім раёне.

Пра творчыя задачы распавёў вядомы мастак і графік Мікола Купава.

– Сёлета ў лістападзе спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Да гэтай даты будзе падрыхтавана мастацкая выстава, якая пройдзе спачатку восенню ў Менску, потым – у Оршы.

Мастацкай імпрэзай будзе адзначана святкаванне 400-годдзя прыняцца Магдэбурскага права Оршай. 13 снежня 1620 года Орша атрымала права на самакіраванне і герб – срэбраны крыж і паўмесяц пад ім.

У наступным годзе для нас будуць важнымі даты 100-годдзя з дня народзінаў Міколы Ермаловіча (1921), які стаў пачынальнікам новай плыні ў гістарыяграфіі і 400 гадоў перамогі пад Хацінам (1621) у Малдавіі ў час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.

У верасні – кастрычніку 1621 года войскі Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Яна Хадкевіча  і  кантынгента ўкраінскага казацтва пад камандаваннем Пятра Сагайдачнага змагаліся з турэцка-татарскім войскам. Перамога Рэчы Паспалітай мела вялікае міжнароднае значэнне. Гэтая бітва прымусіла Турцыю адмовіцца ад планаў заваявання Еўропы.

Таму мастакі рэагуюць на важныя даты нашай гісторыі арганізацыяй выстаў і новымі творамі.

Гутарыла

Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

1 мая 2025, 21:0326
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

16 мая 2025, 07:4024
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Грамадства

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

2 мая 2021, 10:3419
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0616
Далучайцеся да нас