Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
90 гадоў з дня нараджэння Івана Цішчанкі

90 гадоў з дня нараджэння Івана Цішчанкі

3 чэрвеня 2020, 21:32 Навука 63
90 гадоў з дня нараджэння Івана Цішчанкі

Цішчанка Іван Кірылавіч  нарадзіўся 22.05.1930 г. у в. Улукі, Слаўгарадскага раёна, Магілёўскай вобласці. Беларускі фалькларыст, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1969), прафесар (1994).

Да вайны І. Цішчанка скончыў 3 класы Улуцкай пачатковай школы. У гады вайны за дапамогу партызанам быў схоплены карнікамі, цудам выратаваўся ад расстрэлу.

Пасля вайны вучыўся ў Слаўгарадскай СШ. У 1956 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ і выкладае мову і літаратуру ў Менскім тэхнікуме харчовай прамысловасці (1956-1957). З моманту заснавання Інстытута мастацтва, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1957) працуе ў ім малодшым, а з 1971 г. старшым навуковым супрацоўнікам. З 1992 г. – дацэнт, загадчык кафедры фальклору Беларускага ўніверсітэта культуры. У 1968 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю.

Штогод прымаў удзел у фальклорных экспедыцыях па зборы вуснай народнай паэзіі, удзельнічаў у падрыхтоўцы першага навуковага выдання “Беларускі эпас”. Ім запісаны сотні твораў розных фальклорных жанраў.

Упершыню ў друку І. Цішчанка выступіў з фельетонам “Маўклівая размова” ў Слаўгарадскай раённай газеце “Ленінскае слова” ў 1951 г. Пад псеўданімамі І. Улукскі і Ц. Цагельны выступаў у раённым друку з крытычнымі допісамі і фельетонамі. Першыя яго публікацыі па пытаннях фалькларыстыкі і гісторыі літаратуры ў рэспубліканскай перыёдыцы датуюцца 1956 г. Даследуе праблемы гісторыі беларускай фалькларыстыкі, жанры фальклору, міфалогію. З 1965 г. удзельнічае у падрыхтоўцы шматтомнага акадэмічнага збору беларускага фальклору.

Выдаў манаграфіі “Беларуская частушка. Пытанні генезісу жанру”, “Жыццё песні”, “Да народных вытокаў”. У серыі БНТ падрыхтаваў тамы “Жартоўныя песні” (адбор, сістэматызацыя тэкстаў, уступы артыкул, каментарыі), “Песні пра каханне”, “Сямейна-бытавыя песні”, “Прыпеўкі”, “Сацыяльна-бытавыя песні” (разам з В. Скіданам). Адзін са складальнікаў зборнікаў “Беларускія частушкі”, “Беларускі фальклор Вялікай Айчыннай вайны”, “Паэзія змагання”, сааўтар манаграфіі “Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць”, “Беларуская фалькларыстыка”. Адзін з аўтараў падручнікаў, дапаможнікаў, хрэстаматый і праграм па фальклоры для студэнтаў ВНУ рэспублікі. Аўтар літаратуразнаўчых і крытычных артыкулаў аб творчасці Л. Талстога, М. Горкага, А. Міцкевіча, А. Багдановіча, Т. Шаўчэнкі і інш., аб беларуска-руска-ўкраінскіх сувязях, рэцэнзій на творы сучасных беларускіх пісьменнікаў. Займаўся даследваннем аўтарства ананімнай гутаркі “Во цяпер які люд стаў”. Яго пяру належыць апавяданне “Склезень” (Маладосць. 1988, № 4). Напісаў сцэнарыі дакументальных фільмаў “Бывайце здаровы” (1981, пра А. Русака), “Песня на ўсё жыццё” (1986, пра Р. Шырму, суаўтар А. Ліс), “Вяртанне Міхася Забэйды” (1990, суаўтар П. Марчук).

Выступаў з навуковымі дакладамі на розных міжнародных кангрэсах. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986 за ўдзел у падрыхтоўцы шматтомнага выдання “Беларуская народная творчасць”). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі, медалём. Памёр 22.02.2001 г.

Вікіпедыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас