Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нашы франтавікі

Нашы франтавікі

25 мая 2020, 20:02 Грамадства, ТБМ 158
Нашы франтавікі

Кожны год ТБМ імя Ф. Скарыны горада Магілёва ўшаноўвае сваіх франтавікоў. 7 траўня з Уладзімірам Пухоўскім наведалі месцы пахавання Васіля Матэвушава, Аляксея Пысіна і Валянціна Ермаловіча. Пачысцілі надмагільныя помнікі і ўсклалі цюльпаны з свайго лецішча. Каталіцкія, або Польскія могілкі на вуліцы Лазарэнкі (Віленская) – тут знайшлі свой спачын пісьменнікі В. Матэвушаў і А. Пысін. Васіль Матэвушаў – вядомы магілёўскі паэт, які нарадзіўся ў мястэчку Княжыцы. Ваяваў. Пасля вайны працаваў у мясцовай газеце. Адной з асноўных тэм яго творчасці была прырода падняпроўскага краю. Зараз у Магілёве жыве яго дачка Наталля Матэвушава, з якой ТБМ-аўцы сябруюць і дапа-магаюць, чым могуць. Некалькі год таму мы папрасілі спадарыню Наталлю, каб яна сабрала архіў свайго бацькі, яго рукапісы, фотаздымкі і аднесла ў Абласны архіў.

Аляксей Пысін родам з Краснапольскага раёна. Класік беларускай літаратуры. У Магілёве жывуць дзве яго дачкі.

На Лаўсанаўскіх могілках пахаваны В. Ермаловіч. Валянцін Іванавіч – заслужаны дзеяч культуры, франтавік, акцёр, рэжысёр, грамадскі дзеяч. Пасля таго  як мы прыбралі магілу і ўсклалі кветкі, Уладзімір Пухоўскі пасадзіў дзве шаравідныя туі, якія прывёз з свайго расліннага гадавальніка “Зялёны рай”. У Валянціна Ермаловіча два сыны – адзін жыве ў Магілёве,  а другі ў Менску. У гэтым годзе ў сувязі з эпідэміяй мы не праводзім масавых мерапрыемстваў, але вось так лакальна ўшанавалі памяць нашых герояў вайны.

Дзьячкоў Алег, Магілёў

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”
Грамадства

Чым жыве гурт “Троіца” пасля выхаду альбома “Цар-Агонь”

28 сакавіка 2019, 11:3714
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4914
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
Далучайцеся да нас