Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДЫСТАНЦЫЙНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ: ПАСЛУХАЦЬ ЦІШЫНЮ

ДЫСТАНЦЫЙНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ: ПАСЛУХАЦЬ ЦІШЫНЮ

18 мая 2020, 20:06 Грамадства 11
ДЫСТАНЦЫЙНАЯ АКТЫЎНАСЦЬ: ПАСЛУХАЦЬ ЦІШЫНЮ

Грамадскія актывісты з Гарадзеі вырашылі, што адзначыць Дзень Перамогі можна без вялікага натоўпу і гучных прамоў. Што і як было ў гады вайны на фронце, ведае кожны дарослы беларус з  успамінаў дзядоў, бацькоў ці блізкіх родзічаў, якія прайшлі баявымі дарогамі. А як жылося пад акупацыяй – ад бабуляў і маці, якія з надзеяй чакалі сваіх з вайны, складвалі за абразы дарагія салдацкія трохкутнічкі.  Гэтая сямейная, мясцовая – самая праўдзівая, самая кранальная  інфармацыя. З яе і складаецца вялікая панарама агульнанароднага гора і змагання, любові і нянавісці, веры і надзеі. Што новага скажуць з трыбун?

Таму 9 траўня невялікай грамадкай сабраліся ля брацкай магілы, што непадалёк ад  чыгункі.

– Ішоў сюды, каб з гэтага пагорка паглядзець на сваю Гарадзею, парадавацца сонечнаму дню, паслухаць цішыню, павітаць знаёмых, – кажа Алег Гунько. Яго сябар і надзейны паплечнік Адам Скачко лічыць, што Свята Перамогі – гэта найперш дзень успамінаў і разваг пра лёсы  ваеннага пакалення і наступнікаў. Барыс Шпакоўскі да абеліска “Слава героям ” прыйшоў з партрэтам свайго бацькі, каб засведчыць сыноўнюю ўдзячнасць роднаму чалавеку.

Гэтак жа і надалей, кожны сам для сябе, не па абавязку, а па духоўнаму закліку, плануюць гарадзейцы пабываць на радзіме паэта Уладзіміра Жылкі, наведацца да мемарыяла расстраляным габрэям, прадоўжыць даўнюю акцыю “Клумба памяці ад ТБМ”.

Калі сам па  сабе, дык больш сумленна і шчыра, лічаць яны,  …і каранавірус не возьме.

Вольга Карчэўская, Нясвіж, ТБМ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0018
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2618
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Далучайцеся да нас