Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Па амністыі да 75-годдзя Перамогі выйдзе больш за пяць тысяч асуджаных

Па амністыі да 75-годдзя Перамогі выйдзе больш за пяць тысяч асуджаных

5 мая 2020, 12:14 Грамадства, Навіны 25
Па амністыі да 75-годдзя Перамогі выйдзе больш за пяць тысяч асуджаных

Па амністыі да 75-годдзя Перамогі ад крымінальнай адказнасці вызваляць больш за пяць тысяч асуджаных. Пра гэта паведаміла сёння журналістам член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская, піша БЕЛТА.

Паводле папярэдніх звестак, ад крымінальнага пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці будуць вызваленыя больш за пяць тысяч асуджаных. Скарочаны тэрмін пакарання да года больш чым шасці тысячам асуджаных.

З месцаў пазбаўлення волі выйдзе больш за 2 тыс. чалавек.

Марына Лянчэўская распавяла пра адрозненні цяперашняга закона аб амністыі ад таго, што прымаўся ў 2019 годзе. «Пад амністыю трапляюць непаўналетнія, якія здзейснілі злачынства па ч.4 і ч.5 врт.328 (незаконны абарот наркотыкаў), а таксама асуджаныя за карупцыйныя злачынствы — безумоўна, толькі пры кампенсацыі шкоды», — праінфармавала яна.

Традыцыйна пад амністыю трапляюць непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, людзі з анкалагічнымі захворваннямі, ВІЧ-інфікаваныя і г.д.

Тэрмін выканання закона — шэсць месяцаў. Для папярэдняй амністыі ён быў дзевяць месяцаў.

крыніца

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас