Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Памерла дачка Івонкі Сурвілы Паўліна. Ёй было 56 гадоў

Памерла дачка Івонкі Сурвілы Паўліна. Ёй было 56 гадоў

4 мая 2020, 15:42 У свеце 46
Памерла дачка Івонкі Сурвілы Паўліна. Ёй было 56 гадоў

На 57-м годзе жыцця ад цяжкай хваробы памерла Паўліна Сурвіла, прафесар амерыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе, сябра Рады БНР, паведамляе “Радыё Свабода”.

Праз каранцінныя захады ейная маці, старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, не можа развітацца з дачкой.

Паўліна (поўнае імя – Паўліна Марыя) Сурвіла нарадзілася 2 лютага 1964 года ў Мадрыдзе, дзе ў той час яе бацькі – Івонка Сурвіла (Шыманец) і Янка Сурвіла – рабілі беларускія праграмы на іспанскім радыё. Была другім дзіцём у сям’і (яе сястра Ганя на тры гады старэйшая). “Яны з самага маленства прысутнічалі ўсюды, дзе штосьці беларускае рабілася”, – прыгадвала пазней пра сваіх дзяцей у інтэрвію “Радыё Свабода” старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.

Паўліна служыла музыкантам у канадскім войску, скон-чыла ўніверсітэт, магістарскую працу пісала пра беларускую дыяспару. Абараніла доктарскую дысертацыю. Апошнія гады была прафесарам Вартбурскага каледжа (штат Аёва) і вывучала праблемы фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці ў постсавецкай Беларусі. Аўтар навуковых працаў і кніг, прысвечаных беларускай музыцы, адна з іх – “Пра русалак і рок-спевакоў” – прысвечаная сучасным выканаўцам.

Паўліна Сурвіла была выканаўчым дырэктарам створанага ў 2007 годзе віцэ-прэзідэнтам Паўднёва-заходняга каледжа Джэймсам Шэпардам і першым амбасадарам ЗША ў Беларусі Дэвідам Суорцам Цэнтра беларускіх даследаванняў у Канзасе (ЗША), першай акадэмічнай установы ў ЗША, якая займалася вывучэннем выключна Беларусі.

Паўліна Сурвіла была сябрам Рады БНР і шмат рабіла для аб’яднання беларускай дыяспары на паўночна-амерыканскім кантыненце.

У Паўліны Сурвілы застаўся муж Эрык, прафесар музыкі, музыка, і два сыны 20 і 22 гадоў.

nn.by.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2619
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2718
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4517
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Далучайцеся да нас