Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Грамадзянская супольнасць дапамагае медыкам

Грамадзянская супольнасць дапамагае медыкам

4 мая 2020, 15:47 Грамадства 38
Грамадзянская супольнасць дапамагае медыкам

На гэтым тыдні актывісты Руху “За Свабоду” ў Гомелі, Магілёве і іншых гарадах раздавалі ў вялікай колькасці насельніцтву маскі і памяткі, як паводзіць сябе ў час эпідэміі. Пра ініцыятыву паведаміла каардынатар кампаніі Вольга Быкоўская.

 

У Менску штаб валанцёраў і склад “BYCOVID-19″  дзейнічае  ў памяшканні галерэі ” Ў”. Кіраўнік ініцыятывы Андрэй Ткачоў распавёў, што аб’ядноўвацца беларусы пачалі пасля паведамленняў пра тое, что лекарам у шпіталях не хапае сродкаў індывідуальнай абароны. “Я убачыў запыты медыкаў, размясціў інфармацыю ў сябе ў Інстаграме і знайшліся людзі, гатовыя дапамагчы”, – распавёў Андрэй Ткачоў.

Каб атрымаць дапамогу, медыкі пакідаюць заяўку праз форму на сайце ініцыятывы. Валанцёры атрымалі больш за 800 запытаў ад розных медычных установаў краіны. У першую чаргу медыкі просяць маскі, распіратары, бахілы, пальчаткі. У памяшканні галерэі сучаснага мастацтва ” Ў” валанцёры збіраюць пасылкі са сродкамі абароны для медыкаў.

У штабе валанцёраў – пастаянны рух. Да ініцыятывы далучыліся звычайныя грамадзяне і прадстаўнікі бізнесу. З дапамогай краўдфандынгу беларусы сабралі ўжо больш за 135 тысяч даляраў.

Фірмы рэгулярна перадаюць медыкам мінеральную ваду, гарбату, каву і нават пральныя машыны. На склад прадпрымальнікі перадалі некалькі рулонаў матэрыялу, з якога будуць шыць камбінезоны для медыкаў.

Дырэктар кампаніі “Курцце” Наталля Ілліна передала медыкам слодычы ўласнай вытворчасці – 20 кілаграмаў печыва. “Я разумею, як  цяжка фізічна і маральна ўрачам працаваць у рэжыме нон-стоп”, – кажа яна.

На сховішчах распіратары і слодычы не затрым-ліваюцца, адразу рассылаюцца па шпіталях. Валанцёры кажуць, што іх перавага – у аператыўнасці. З моманту атрымання заяўкі да пастаўкі ў медыцынскую ўстанову праходзіць не больш сутак.

Усяго ініцыятыва паставіла лекарам больш за 30 тысяч распіратараў. Валанцёры не супрацьпастаўляюць сябе ўладам, яны спрабуюць супрацоўнічаць з Міні-стэрствам аховы здароўя.

Іншую ініцыятыву “Прытулі героя” па пошуку часовага жылля для медыкаў распачалі Ганна Кулакова і Дзяніс Відзевіч.

Каб дактарам, медсёстрам, санітаркам не вяртацца дадому да пажылых бацькоў, бабуль і дзядуль, ім прапануецца часовае жыллё для адпачынку.

Яго гатовы прадаставіць уладальнікі прыватных кватэр, а таксама аграсядзіб па ўсёй Беларусі. Ініцыятыву  па пошуку жылля “Прытулі героя” падтрымалі ўладальнікі гатэляў, а таксама, у прыватнасці, асобны гатэльны холдынг у Менску.

Падрыхтавала Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4718
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Далучайцеся да нас