Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дапамога ад вернікаў у барацьбе з каронавірусам

Дапамога ад вернікаў у барацьбе з каронавірусам

4 мая 2020, 15:45 Грамадства 29
Дапамога ад вернікаў у барацьбе з каронавірусам

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася да вернікаў з просьбай аб зборы ахвяраванняў на барацьбу з пандэміяй.

“Сотні тысяч людзей па ўсім свеце знаходзяцца ў шпіталях, дзе за іх жыццё змагаюцца медыкі – адданыя, але часта бездапаможныя перад абліччам бязлітаснай хваробы”,- гаворыцца ў звароце.

Больш за трыста супрацоўнікаў службы аховы здароўя ў Беларусі заражаны каронавірусам. Папа Францішак, успамінаючы святароў і медыкаў, якія загінулі ў жорсткай барацьбе з каронавірусам, назваў іх “святымі з суседняга двара”. Медыкі – сціплыя героі нашай рэчаіснасці. Сёння складаная сітуацыя з эпідэміяй таксама ў Беларусі. Колькасць хворых павялічваецца, расце нагрузка на спецыялістаў.

25 тысяч медыкаў у шпіталях ратуюць ад страшнай хваробы нашых родных і блізкіх, знаёмых і незнаёмых. Кожны дзень мы бачым звароты ў СМІ і сацыяльных сетках аб зборы неабходных сродкаў для супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя: патрэбныя бахілы, маскі, спецыяльнае адзенне, гарачыя абеды і нават начлег. Касцёл выказвае сваю ўдзячнасць медыкам і моліцца за іх.

“Аказаць дапамогу можа кожны, хто жадае далучыцца да акцыі: святар, кансэкраваная асоба, свецкі вернік. Просім пробашчаў, улічваючы цяперашнюю сітуацыю ізаляцыі, данесці гэты зварот да як мага большай колькасці вернікаў, выкарыстоўваючы сродкі масавай камунікацыі”, – гаворыцца ў звароце.

 

Разліковы рахунак:

р/р BY03PJCB31350544160030000933 у АТТ “Пріорбанк”.

Код банка: PJCBBY2X. 

УНП : 101124634.

Адрас банка: г. Мінск, вул. В. Харужай, 31-А.

 

Ахвяраванне можна здзейсніць праз “Разлік” (АРІП): – Грамадскія аб’яднанні – Рэлігійныя аб’яднанні – “Карытас Беларусь”- Ахвяраванні – COVID-19.

Як паведаміла намеснік дырэктара менскага аддзя-лення “Карытас” Ганна Якімовіч, за тыдзень з моманту пачатку збору сродкаў сабрана 13 000 бел. рублёў.

У гэтую нядзелю пробашчы каталіцкіх парафій па Беларусі таксама звернуцца з просьбай да сваіх парафіянаў аб зборы сродкаў. Сабраныя сродкі будуць накіраваныя Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў на мэты забеспячэння неабходнымі рэчамі найбольш патрабуючых устаноў аховы здароўя па ўсёй Беларусі, будуць накіраваныя ў шпіталі па ўсёй краіне.

“Старанна працуюць аддзяленні “Карытаса” ва ўсіх абласцях, – паведаміла Ганна Якімовіч. – Валанцёры шыюць маскі, падвозяць медыкам у шпіталі гарачыя абеды, памперсы, развозяць прадуктовыя наборы самотным людзям і інвалідам, дапамагаюць шматдзетным сем’ям”.

Падрыхтавала

Эла Дзвінская.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас