Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Адзіная платформа дыстанцыйнага навучання школьнікаў можа з’явіцца да канца 2020 года

Адзіная платформа дыстанцыйнага навучання школьнікаў можа з’явіцца да канца 2020 года

4 мая 2020, 16:05 Грамадства, Навука 27
Адзіная платформа дыстанцыйнага навучання школьнікаў можа з’явіцца да канца 2020 года

Распрацоўку адзінай платформы для дыстанцыйнага навучання школьнікаў могуць завершыць да канца 2020 года, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”.

Карпенка заявіў, што платформа не заменіць класічнай адукацыі ў класах і ствараецца для школьнікаў, якія хварэюць ці знаходзяцца на хатняй адукацыі.

– Мы знаходзімся ў кантакце з калегамі і назіраем, як дыстанцыйнае навучанне арганізавана ў Расіі. Адкрыта кажучы, там таксама маса сваіх пытанняў. Давайце скажам адкрыта: калі дзіця не матывавана ў класе, то мы, наіўна мяркуем, што яно дыстанцыйна, у інтэрнэце, будзе сядзець і вывучаць вылучна гэтыя пытанні?

І ў былыя гады дзеці хварэлі ці знаходзіліся на хатнім навучанні. Стварыўшы гэтую платформу і ўзяўшы лепшыя напрацоўкі, якія ёсць у школах, плюс адмыслова падрыхтаваўшы метадычныя напрацоўкі для гэтай адзінай платформы – думаю, да канца года мы гэту працу завершым.

Сёння сыплецца вельмі шмат крытыкі: чаму школы не зачынілі? А што, школа – сёння адзіны інстытут у нашай дзяржаве, які працуе ў гэтых умовах? У нас працуюць прад-прыемствы, арганізацыі, заводы, фабрыкі. Так што, школа павінна была зачыніцца і стварыць бацькам дадатковыя праблемы? Мы, напрыклад, па сельскай мясцовасці вы-рашалі пытанні. Ішла пасяўная, і ў нас быў цэлы вал скаргаў ад бацькоў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы: дзіця адно дома, а так было ў школе – накормлена, дагле-джана, займалася справай.

Я б папрасіў усіх зменшыць узровень крытыкі сістэмы адукацыі. Асабліва настаўнікаў. Я спакойна рэагую на тое, што крытыкуюць міністра і Міністэрства адукацыі. Але давайце перастанем крытыкаваць настаўніка. Настаўнік сёння робіць сваю справа, – сказаў Карпенка.

Міністр дадаў, што не бачыць праблемы ў аднаўленнні школьных заняткаў 20 красавіка. Паводле яго, у школах выкарыстоўваюцца ўсе неабходныя захады бяспекі, а бацькам, якія працуюць, не трэба турбавацца, дзе знаходзяцца дзеці.

Пасля трох тыдняў вакацыяў заняткі ў школах Беларусі аднавіліся 20 красавіка.

Радыё Свабода,

naviny.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5437
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Смак роднае мовы
Мова

Смак роднае мовы

23 студзеня 2019, 15:1116
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2715
Далучайцеся да нас