Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зінаідзе Ляўчэні – 80

Зінаідзе Ляўчэні – 80

28 красавіка 2020, 18:11 ТБМ 47
Зінаідзе Ляўчэні – 80

11 красавіка споўнілася 80 год сябру ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва, шаноўнай спадарыні Зінаідзе Ляўчэні. Зінаіда Ляўчэня (па нараджэнні Кудзелька) паходзіць з Камунараў Любанскага раёна. Спазнала голад і жахі часоў вайны. Стварыўшы сям’ю, нарадзіла двух сыноў. Зараз ужо мае ўнукаў і нават праўнукаў! Усё сваё творчае жыццё прысвяціла беларускаму сувеніру, пляценню з саломкі. Творы спадарыні Зінаіды экспанаваліся на многіх міжнародных выставах і вядомыя далёка за межамі Беларусі. Нягледзячы на свой паважны ўзрост, спадарыня Зінаіда спявае ў хоры і друкуецца ў літаратурных зборніках Магілёўшчыны. Зычым дарагой Зінаідзе Ляўчэні моцнага здароўя, натхнення і дабрабыту! З юбілеем!

Алег Дзьячкоў.

г. Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5442
Арнольду Макміліну - 85 гадоў
У свеце

Арнольду Макміліну - 85 гадоў

17 ліпеня 2026, 07:1237
Маё багацце ўсё - у слове
літаратура

Маё багацце ўсё - у слове

30 кастрычніка 2026, 08:3435
Вячаславу Шведу - 70 гадоў
Гісторыя і краязнаўства

Вячаславу Шведу - 70 гадоў

30 кастрычніка 2026, 08:3835
Далучайцеся да нас