Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ТБМ просіць падтрымаць дзейнасць арганізацыі

ТБМ просіць падтрымаць дзейнасць арганізацыі

24 красавіка 2020, 11:15 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, ТБМ 45
ТБМ просіць падтрымаць дзейнасць арганізацыі

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны звяртаецца да прыхільнікі роднага беларускага слова з просьбай падтрымаць фінансава арганізацыю:  Шаноўныя сябры! Паважаныя прыхільнікі роднага беларускага слова! Звяртаюся да вас з просьбай падтрымаць дзейнасць нашай арганізацыі. Як вы ведаеце, ТБМ 30 гадоў застаецца самай паслядоўнай у плане абароны дзяржаўнасці беларускай мовы. Мы праводзім шмат мерапрыемстваў па папулярызацыі нашага роднага слова, у тым ліку і выдаём газеты, некалькі часопісаў, арганізоўваем канферэнцыі і шмат чаго іншага. Значная частка нашай дзейнасці праводзіцца ў сядзібе ТБМ па вул. Румянцава, 13. Гэты адрас добра вядомы кожнаму прыхільніку роднага слова. Мы не займаемся камерцыйнай дзейнасцю, мы цалкам валанцёрская арганізацыя. Таму мы не маем магчымасці зарабляць грошы, бо гэта супярэчыць Статуту. У той жа час у плане арэнднай аплаты мы не маем ніякіх палёгкаў, плоцім вялікія грошы. Да чарговага з’езда, які прызначаны на 18 кастрычніка, мы не можам адмовіцца ад цяперашняй сядзібы. Тым больш што яна памятае першых старшыняў – любімых нашых пісьменнікаў – Ніла Гілевіча, Генадзя Бураўкіна. Мы вельмі разлічваем на вашу падтрымку. Сродкі можна пералічыць па рэквізітах, пазначаных ніжэй Загадзя ўдзячныя ўсім, хто адгукнецца!

Старшыня ТБМ Алена Анісім Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ „Белінвестбанка” УНП 100129705. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ „Белінвестбанка” УНП 100129705 (бланкі спампаваць можна тут).

Тут інструкцыя па аплаце ўнёскаў праз АРІП.

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5494
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:2974
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:2773
"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."
Выданні

"Той дом, хоць невялікі, але мілы воку..."

31 кастрычніка 2026, 08:4172
Далучайцеся да нас