Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Польскі ўрад плануе правесці прэзідэнцкія выбары ў траўні

Польскі ўрад плануе правесці прэзідэнцкія выбары ў траўні

22 красавіка 2020, 09:06 Грамадства, Навіны, У свеце 33
Польскі ўрад плануе правесці прэзідэнцкія выбары ў траўні

Мы хочам, каб выбары прайшлі ў траўні ў завочнай форме; апазіцыя сцвярджае, што іх нельга арганізаваць з прычыны эпідэміі, але, на наш погляд, гэта тэзіс няслушны, – казаў у гутарцы з выданнем «Polskа Times» прэсавы сакратар урада Пётр Мюлер. Мюлер падкрэсліваў, што цяжка прадказаць, што адбудзецца, і можа аказацца, што выбары, хоць яны былі б перанесеныя, напрыклад, на жнівень, «акажуцца ў той жа сітуацыі, як і цяпер», калі гаворка ідзе пра пагрозу каронавіруса. На думку палітыка, няма падстаў уводзіць у Польшчы надзвычайнае становішча, каб сярод іншага перанесці дату выбараў. «На самой справе адзіная прычына заключаецца ў тым, што апазіцыя хоча падоўжыць час кампаніі – таму што яе кандыдаты відавочна цяпер маюць з ёй праблемы», – дадаў прэсавы сакратар Пётр Мюлер. Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы павінны адбыцца ўжо праз тры тыдні -10 траўня, аднак значная частка грамадства дагэтуль застаецца няпэўная аб слушнасці правядзення выбараў падчас пандэміі каронавіруса. Тым часам у Польшчы працягвае расці лік хворых. Раніцай 20 красавіка тут налічвалася 9287 носьбітаў каронавіруса, а 360 пацыентаў у выніку COVID-19 памерлі. polskieradio.pl

Чытай больш  

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас