Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Зварот Сакратарыяту ТБМ

Зварот Сакратарыяту ТБМ

13 красавіка 2020, 21:27 ТБМ 43
Зварот Сакратарыяту ТБМ

Паважаныя сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны!

Як вы ведаеце, улады Беларусі прынялі рашэнне значна падняць плату за арэнду  памяшканняў з красавіка гэтага года. Зараз наша сядзіба працуе ў абмежаваным варыянце, мы да траўня не праводзім публічных мерапрыемстваў у сувязі з распаўсюдам каранавіруса. Кіраўнікі курсаў перайшлі на дыстанцыйнае навучанне або зрабілі перапынак. Аднак у плане аплаты за арэнду нашай арганізацыі не даводзіцца чакаць ніякай палёгкі. Праўда, мы і дагэтуль ніякіх ільготаў ад дзяржавы не атрымлівалі.

У такой сітуацыі мы звяртаемся да кожнага сябра Таварыства беларускай мовы.

Шаноўныя сябры! Просім вас, хто не плаціў складкі, зрабіце гэта, калі ласка.

У нас значная колькасць сяброў, і калі кожны заплаціць складкі, мы будзем мець пэўную суму сродкаў для дзейнасці.

 Многія з вас, але на жаль не ўсе, рэгулярна плацяць складкі, а таксама робяць ахвяраванні. Толькі дзякуючы вашай падтрымцы мы можам праводзіць літаратурныя сустрэчы, выставы карцін, сходы нашых раённых арганізацый, выдаваць газету “Наша слова”, падтрымліваць і абнаўляць наш сайт, працягваць працу па развіцці Універсітэта імя Ніла Гілевіча і шмат іншых мерапрыемстваў, а таксама рэгулярна аплачваць арэнду, якая на сённяшні дзень разам з камунальнымі плацяжамі складае больш за дзве тысячы беларускіх рублёў. А ў красавіку яна вырасце яшчэ на дзвесце рублёў і складзе дзве з паловай тысячы.

Мы ўдзячны ўсім сябрам, прыхільнікам, журналістам незалежных СМІ, хто ўжо падтрымаў нас. Разлічваем на вашу дапамогу і ў далейшым!

З павагай і ўдзячнасцю,

 Старшыня ТБМ   Алена Анісім.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0314
Далучайцеся да нас