Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Не бойцеся маліцца – бойцеся грашыць

Не бойцеся маліцца – бойцеся грашыць

13 красавіка 2020, 21:23 Грамадства 8
Не бойцеся маліцца – бойцеся грашыць

Штогод на Вербніцу касцёлы не змяшчаюць усіх ахвотных. Частка людзей стаіць на вуліцы, займаючы ўвесь прылеглы ходнік так, што мінакам не прайсці. Каб святар пакрапіў вербы асвечанай вадой, людзі шчыльна прыціскаюцца адзін да аднаго і вызваляюць вузкі праход. Але не сёлета.

За некалькі дзён да Вербніцы старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў заставацца дома і глядзець святочныя богаслужэнні праз тэлебачанне або сеціва. Перадусім, ён зрабіў акцэнт на людзях сталага веку, хворых і тых, хто баіцца заразіцца.

“Застаньцеся сёння дома ўсе – каб потым усім прыйсці ў касцёл!!! – напісаў прэсавы сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юры Санько ў Фэйсбуку. – Памятайце, што не вада асвячае стравы на стол, вярбу, а малітва!”.

І ўсяроўна людзі пайшлі ў касцёлы. Як ішлі ў вайну, як ішлі пры камуністах, так пайшлі пры пандэміі.

У Лідзе касцёлы не былі перапоўненыя, але на дварэ каля Фарнага касцёла ўсё было, як звыкла – натоўп, можа меншы, чым летась, але вялікі, і гандлярак вербачкамі дастаткова, і купляюць. Некаторыя стаяць усю імшу, некаторыя сыходзяць пасля асвячэння вер-баў, іншыя ў гэты час падыходзяць.

Трэба думаць, што перад Вялікаднем і на Вялікдзень людзей будзе значна больш, калі за тыдзень не адбудзецца нечага надзвычайнага.

Паводле СМІ.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0932
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3228
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2328
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5825
Далучайцеся да нас