Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДА КАРАНАВІРУСА

ДА КАРАНАВІРУСА

13 красавіка 2020, 20:29 Культура, ТБМ 17
ДА  КАРАНАВІРУСА

Паспелі ў Нясвіжы акурат да трывожных падзей, перасцярог і забаронаў наладзіць за адзін дзень тры сустрэчы з шаноўнымі гасцямі – Яраславам Іванюком і Віктарам Шалкевічам.

Задума сустрэцца з  моладдзю і актыўнай грамадскасцю Нясвіжчыны даўняя: яе абмяркоўвалі яшчэ мінулым летам, падчас спаткання ў Нясвіжы заснавальнік і трымальнік “Камуніката” Яраслаў Іванюк і журналіст, эколаг, выдавец газеты “Белавежская пушча” Валер Дранчук. Як задумалі, так і зрабілі. Толькі з адным істотным і прыемным дадаткам, у якасці якога выступіў вядомы беларускі бард Віктар Шалкевіч.

Першымі сустрэлі гасцей нясвіжскія старшакласнікі-гімназісты. Ім, будучым гісторыкам і журналістам, юрыстам і медыкам, карысна было даведацца пра абставіны заснавання і дзейнасць  вялікай беларускай электроннай бібліятэкі. Расповед Яраслава Іванюка стаўся сапраўдным урокам, што вучыў вандраваць па электронных стэлажах і паліцах. Урок той не быў сумным: з Віктарам Шалкевічам і яго песнямі не засумуеш, каб нават і моцна захацеў.

У педагагічным каледжы  радаваліся гасцям так, як радаваўся б ім сам Якуб Колас, імя якога носіць установа. Будучыя педагогі  актыўна  ўдзельнічалі ў гаворцы, задавалі шмат нечаканых пытанняў, за што таксама атрымалі ад гасцей шмат прыемных сюрпрызаў.

Завяршыўся нясвіжскі дзень спадароў Яраслава і Віктара на курсах “Мова Нанова”. Там   былі крыху іншыя тэмы гаворкі, іншыя пытанні  і іншыя песні, але нязменна па-беларуску, з клопатам пра новы беларускі дзень. Бо эпідэміі мінаюць, а навука, літаратура, песні – як і Радзіма –  застаюцца.

З водгукаў:

Уладзімір, гімназіст:

– Не ведаў пра гэты электронны рэсурс. Цяпер буду чытаць кнігі, газеты і часопісы  на “kamunikat.org”.

Алена, навучэнка педагагічнага каледжа:

– Песні Віктара Шалкевіча слухала. А пра Яраслава Іванюка не ведала. Цікава, што на старонках яго бібліятэкі ёсць шмат кніжак нашых землякоў – В. Дранчука, С. Судніка, В. Аксак. Буду чытаць.

Адам Скачко, наведвальнік курсаў “Мова Нанова”.

– Цудоўная сустрэча! Цудоўныя беларускія людзі! Вельмі рады знаёмству!

Наталля Плакса, старшыня Нясвіжскай арганізацыі ТБМ, арганізатар сустрэчы:

 – Сённяшні дзень правяла з нашымі гасцямі. Адчула рытм і пазітыў іх жыцця. Гэтыя людзі шмат выдаткоўваюць сваёй энергіі, розуму, таленту дзеля свайго, роднага. Але гэта ж і падсілкоўвае іх.

Вольга Карчэўская. Нясвіж.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV
Культура

Паказ мод Miami Swim Week 2019 Art Hearts Art Yaers Fashion TV

14 жніўня 2019, 15:2915
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
Далучайцеся да нас