Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
110 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта

110 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта

13 красавіка 2020, 21:16 Грамадства, ТБМ 80
110 гадоў з дня нараджэння Барыса Кіта

Барыс Кіт, імя пры нараджэнні Барыс Уладзіміравіч Кіта (нар. 6 красавіка 1910, Санкт-Пецярбург – 1 лютага 2018, Франкфурт-на-Майне) – беларускі грамадскі дзеяч, педагог, матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі, найстарэйшы сябар ТБМ усіх часоў.       

Барыс Кіт чвэрць стагоддзя ўдзельнічаў у амерыканскіх касмічных даследаваннях, першым разлічыў прынцыпы выкарыстання вадароду як паліва для касмічных ракет, аб’ездзіў з лекцыямі амаль усе краіны свету. Ён – сведка і ўдзельнік многіх вызначальных падзей, што адбываліся на планеце ў XX ст. Але ўсе гэтыя падзеі Барыс Кіт нязменна суадносіў з жыццём сваёй адзінай Бацькаўшчыны. Ён часта любіў паўтараць: “Усё, што я зрабіў, – для Беларусі”.

Неласкавай, непрыветнай часта была яна для сваіх таленавітых сыноў. Барыс Кіт неаднойчы гаварыў, што ў СССР яго жыццё заўчасна скончылася б у ГУЛАГу. I ён зрабіў свой выбар – не прыняў сталінскай таталітарнай сістэмы, пайшоў у выгнанне, добра разумеючы, што не Бацькаўшчына была вінавата ў гэтым, бо і сама яна жыла пад рознымі акупацыямі, што не давалі беларусу быць гаспадаром на ўласнай зямлі. Ён, як і многія беларусы, вымушаны быў перайначваць свой лёс далёка за межамі Айчыны.

У найноўшы час ён стаў ганаровым грамадзянінам Наваградка, дзе некалі вучыўся, узначальваў гімназію, вучыў дзяцей, ганаровым прафесарам Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Справы выдатнага сына Беларусі застануцца ў гісторыі Бацькаўшчыны.

Родныя вобразы.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас