Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Віктару Шніпу – 60

Віктару Шніпу – 60

6 красавіка 2020, 19:16 Культура 61
Віктару Шніпу – 60

Беларускаму паэту Віктару Шніпу 26 сакавіка споўнілася 60 гадоў з дня нараджэння. Як ён казаў сам, яму ў жыцці пашанцавала, што з сямнаццаці гадоў знаходзіўся сярод творчых людзей. Напачатку па запрашэнні Яўгена Крупенькі хадзіў на літаб’яднанне “Крыніцы” пры “Чырвонай змене”, у якой 17 жніўня 1977 года была надрукавана яго першая падборка вершаў. Алесь Емельянаў, які тады рыхтаваў літстаронку, даў творы Віктара з біяграфіяй і фотаздымкам. Потым ён сам у 1980 годзе пры валожынскай раёнцы “Працоўная слава” стварыў літаб’яднанне “Рунь”, якое па сёння працуе. Цяпер яно пры Доме культуры і мае званне народнага літаб’яднання. Кіруе ім паэтка Валянціна Гіруць-Русакевіч. Далей была вучоба ў Літінстытуце ў Маскве, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Людмілай Рублеўскай. Заняткі былі заняткамі, а размовы пасля вучобы давалі яшчэ болей, чым літінстытут. Пасля вучобы працаваў у часопісе “Беларусь”, газетах “Наша слова” і “Літаратура і мастацтва”. І вось ужо шаснаццаць гадоў – у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

Кожны дзень працуе з рукапісамі, з творчымі людзьмі. І сям’я ў яго творчая – жонка Людміла пісьменніца, дзеці мастакі. Вераніка і Максім школьнікамі пісалі вершы па-беларуску. Друкаваліся. Цяпер толькі чытаюць. І хоць Віктар Шніп у апошні час піша прозу, але сябе празаікам не лічыць. Ён быў і застаецца найперш добрым паэтам:

Зайздрошчу зоркам, што даўно згарэлі,

А іх святло ў Сусвеце ўсё ідзе.

Далёка зоры… Продкі ўверх глядзелі,

Каб у дарозе не блудзіць нідзе. 

Віктар Шніп напісаў і выдаў дзесяткі зборнікаў вершаў, перакладаў, кніг дзённікавых запісаў. І працягвае працаваць далей. Таму жадаем яму творчых адкрыццяў, новых кніг і вядома ж – здароўя.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
Далучайцеся да нас