Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дзень Волі на Лідчыне

Дзень Волі на Лідчыне

6 красавіка 2020, 19:23 Грамадства 74
Дзень Волі на Лідчыне

Традыцыйным чынам адзначылі Дзень Волі на Лідчыне. Грамадскія актывісты, сябры БНФ і ТБМ, наведалі памятныя месцы і месцы пахавання змагароў за беларускую волю розных часоў – ад паўстання 1863 года да падзей Другой сусветнай вайны.

Абавязковай часткай праграмы адзначэння Дня Волі было наведванне месца пахвання Міністра абароны Беларускай Народный Рэспублікі – генерала Кіпрыяна Кандратовіча. Расказвае старшыня Лідскай раённай арганізацыі Партыі БНФ і БНФ “Адраджэнне” Сяргей Пантус:

– Адбылося традыцыйнае мерапрыемства. Мы ўшанавалі памяць усіх вядомых змагароў Лідчыны, якія змагаліся за волю Беларусі. І наведалі магілы людзей, якія непасрэдна звязаныя з БНР, напрыклад, генерал Кіпрыян Кандратовіч. Гэта нашае традыцыйнае мерапрыемства, мы штогод яго ладзім, бо трэба памятаць сваю гісторыю, гэта патрыятычнае выхаванне і наказ будучым пакаленням.

Завяршылася адзначэнне Дня Волі наведваннем памятнага каменя “100 гадоў БНР”, які быў усталяваны за кошт мясцовага мецэната два гады таму ля грэка-каталіцкай капліцы па вуліцы Кастуся Каліноўскага ў Лідзе.

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0618
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне
Культура

Прэзентацыі "Новага замка" і "Ятранкі" на Дзятлаўшчыне

18 мая 2021, 09:0515
Далучайцеся да нас