Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Пра гістарычную спадчыну Магілёва

Пра гістарычную спадчыну Магілёва

30 сакавіка 2020, 20:49 Грамадства, Культура 33
Пра гістарычную спадчыну Магілёва

У суботу 21 сакавіка 2020 г. у старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта адбылася прамая лінія, і мне ўдалося дазваніцца да Леаніда Канстанцінавіча Зайца. Я ўзняў тры пытанні, якія тычацца праблем нацыянальнай культуры Магілёва і нашага рэгіёна. Першая праблема, якую я агучыў: звярнуць увагу на катастрафічны стан помніка архітэктуры 18 стагоддзя – касцёла ў мястэчку Княжыцы.

Другое пытанне: у Магілёве на завулку Камуністычным, 10 інвестар збіраецца прыгожы дарэвалюцыйны будынак убудаваць у сучасны шматпавярховік, а ад старажытнага будынка застанецца толькі фасад. Я звярнуў увагу на тое, што ў тысячагадовым Магілёве і так дужа мала засталося старыжытнасцяў і помнікаў архітэктуры і прасіў выратаваць гэты старажытны дом. Трэцяе пытанне: звярнуў увагу старшыні аблвыканкама на тое, што сёлета 27 ліпеня будзе ўжо 30 год, як Беларусь была аб’яўлена незалежнай краінай, і за гэты час у Магілёве не было ўсталявана ніводнага помніка нацыянальнаму дзеячу. Я прапанаваў на Замкавай гары ўсталяваць помнік Янку Купалу, які калісьці напісаў паэму “Магіла льва”, прысвечаную гісторыі нашага горада. Ідэя гэта не новая і калі раней узнімалі мы гэту праблему, то чыноўнікі казалі мне: “Выдатная ідэя, вось, Дзьячкоў, і збірай грошы на помнік Купалу”. Я тады запытаў у Леаніда Канстанцінавіча, а чаму на рамонт помніка Леніну, гэтаму забойцу мірнага насельніцтва і тэрарысту з бюджэту выдаткавалі 70 тысяч даляраў, а на помнік нацыянальнаму дзеячу грошы павінна збіраць грамадскасць? Чыноўнік сказаў,  што пытанні цікавыя і будуць над імі працаваць.

Дзьячкоў Алег,

Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2014
Далучайцеся да нас