Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“Я – сын зямлі”

“Я – сын зямлі”

17 сакавіка 2020, 12:46 Культура 91
“Я – сын зямлі”

Так называлася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Адбылася імпрэза 24 лютага ў Віцебскай абласной бібліятэцы, якраз у дзень народзінаў паэта.

Вечарыну распачала Ларыса Рагачова – загадчык аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, якая распавяла пра цікавыя факты з біяграфіі Рыгора Барадуліна, а затым прапанавала прысутным паглядзець відэаролік пра народнага паэта. Успамінамі пра жыццёвыя і творчыя адносіны са славутым паэтам і земляком падзяліліся віцебскія пісьменнікі Сяргей Рублеўскі і Людміла Сіманёнак. Таксама  празаік Сяргей Рублеўскі адзначыў, што народны паэт быў вельмі сціплым чалавекам і яшчэ паказаў свае фотаздымкі з Рыгорам Іванавічам.

У мерапрыемстве бралі ўдзел Ірына Вацлаваўна Саматой – былая выкладчыцца ВДУ – і Людміла Нікіціна – дырэктар музея “Гісторыя Заронаўскага краю”. Яны падзяліліся ўспамінамі пра тое, як творчасць Рыгора Барадуліна паўплывала на іх светабачанне і ўспрыманне літаратуры. Ірына Вацлаваўна яшчэ распавяла пра сваю вучобу ў БДУ, падчас якой была знаёмая з дачкой паэта Ілонай Барадулінай, а пасля распавя-ла пра  цікавыя сустрэчы з Рыго-рам Іванавічам у ВДУ імя Машэрава, якія ладзіліся на філалагічным факультэце.

Пад гітару прагучалі песні, напісаныя на вядомыя вершы Рыгора Барадуліна, у тым ліку і духоўнай тэматыкі, у выкананні выкладчыкаў дзіцячай школы мастацтваў Міхаіла Рубіна і Аляксандра Славяна. У зале была арганізаваная выстава твораў Рыгора Барадуліна з фондаў галоўнага кнігасховішча вобласці.

Кожны з прысутных, бадай, добра ўсведамляў, што народны паэт быў вельмі адчувальны да беларускага трапнага слова, якое прысутнічае ў кожным ягоным вершы. Рыгора Іванавіч – гэта чалавек легенда, якога вельмі цяжка паўтарыць. Няхай яго няма ўжо з намі, але напісаныя ім вершы, поўныя пяшчоты, закаханасці, веры ў людзей, поўныя любові да сваёй матулі і малой радзімы -Вушаччыны, будуць жыць з намі вечна.

Наталля Ермакова,

сябра ТБМ,  студэнтка 3 курса ВДУ імя Машэрава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас