Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Гучы, родная мова!

Гучы, родная мова!

17 сакавіка 2020, 00:57 Мова 75
Гучы, родная мова!

21 лютага ў краіне адзначаюць Дзень роднай мовы. Дзень, калі варта  пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па – беларуску здольны кожны. Бо мова – тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Гэта  цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа.

У кожным куточку краіны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручніках і творах літаратуры, казках і навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якія праз дзесяцігоддзі перададуць яе сваім дзецям і ўнукам.

Менавіта ў гэты дзень у ДУА “Нясвіжская гімназія” прайшло мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні 8-9 класаў гарадскіх школ, якія прадэманстравалі свае здольнасці, прыняўшы ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Гучы, родная мова”. У ходзе мерапрыемства ўсе прысутныя змаглі пачуць мілагучнасць роднай мовы, цудоўныя песні і вершы. Гульня прайшла цікава і захапляльна. Падчас гульні вучні праявілі кемлівасць, уважлівасць, а таксама пашырылі свой кругагляд і паглыбілі свае веды.

Нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволены імпрэзай.      

Была вызначана каманда “Лепшыя знаўцы роднай мовы”. Гэта пачэснае званне атрымала каманда дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія”. Дыпломам  II ступені была ўзнагароджана каманда  сярэдняй школы № 4 г. Нясвіжа, 3 месца раздзялілі паміж сабой каманды сярэдняй школы № 3 г. Нясвіжа і сярэдняй школы № 1 г. Нясвіжа.

Старшыня журы Дылеўская Вольга Вікенцьеўна ўручыла камандам дыпломы.

Пасля заканчэння гульні была праведзена акцыя “Пажаданні роднай мове”, у якой дзеці пісалі свае пажаданні беларускай мове.

     На мерапрыемства была запрошана Зоя Кулік, сябра раённага літаратурнага – музычнага аб’яднання “Валошкі”, сябра міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў. Яна расказала пра сваю творчасць, прачытала свае вершы.

Гэта свята заклікана павялічваць прэстыж мовы як асновы шматвяковай культуры, узмацняць яе ролю і значэнне ў духоўным жыцці грамадства, краіны, а таксама аддаць даніну глыбокай пашаны вялікім беларускім асветнікам.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2515
Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА
Мова

Як па-беларуску „боярышник“? ВІДЭА

13 верасня 2019, 16:2615
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2615
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4714
Далучайцеся да нас