Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гарадзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

У Гарадзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

10 сакавіка 2020, 13:29 Мова 25
У Гарадзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

У Міжнародны дзень роднай мовы сотні ахвотных у розных установах Гарадзеншчыны сталі ўдзельнікамі абласнога дыктанта. Да маштабнай беларускамоўнай акцыі далучыліся і студэнты, і педагогі, і супрацоўнікі органаў улады.

 У аблвыканкаме сёння было ўсё як некалі ў школе: сапраўдны настаўнік, фірмовыя бланкі і ніякіх падказак. Тэкст, які прапанавалі ўдзельнікам, быў прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і, дарэчы, ён быў дастаткова няпростым: з-за неўважлівасці можна было лёгка зрабіць памылку, але ж адзнак тут ніхто не ставіў, таму што галоўная мэта не ў гэтым.

– Хочацца ўспомніць словы Францішка Багушэвіча: “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”, – сказаў старшыня галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Аляксандр Вярсоцкі. – Такія акцыі нам патрэбны, каб кожны сваім асабістым прыкладам мог нагадаць аб сэнсе гэтых слоў тым, хто побач, каб прыцягнуць увагу да роднай мовы. Разам з іншымі супрацоўнікамі аблвыканкама мы з вялікім задавальненнем напісалі сённяшнюю дыктоўку. Прыемна, што вельмі многія адклікнуліся на пра-панову.

Напісанне беларускамоўнага дыктанта – гэта, як адзначылі ўдзельнікі акцыі, арыгінальны эксперымент, які абавязкова павінен захавацца добрай традыцыяй.

 – Сёння свята, калі мы ўсе павінны ўспомніць пра сваю родную мову, – адзначыў старшыня галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык. – Людзі павінны не забываць родную мову, памятаць, адкуль пайшлі іх карані. Аб гэтым нагадвае Міжнародны дзень роднай мовы. 

Ганна Радзюк.

Фото: Вадзіма Галоціка.

 dzyannica.by.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:54153
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:29112
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:36111
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:27108
Далучайцеся да нас