Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Мова родная, мілагучная… Дню роднай мовы прысвячаецца

Мова родная, мілагучная… Дню роднай мовы прысвячаецца

10 сакавіка 2020, 17:44 Мова 100
Мова родная, мілагучная… Дню роднай мовы прысвячаецца

Гэтай ісціне веру даўно,

І яна для мяне, як замова:

У людзей ёсць багацце адно –

Чалавечае, добрае слова.

С.Законнікаў.

 

Родная мова такая мілая, пяшчотная, гучная і такая цудоўная. Яна ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў і паданняў. Якуб Колас, Янка Купала, Максім Танк, Максім Багдановіч, Янка Брыль …. І сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія б не выказалі  сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэсліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай памяці.

21 лютага народы нашай планеты святкуюць Дзень роднай мовы. Амаль ўсе бібліятэчныя ўстановы ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка” далучыліся да гэтага шыкоўнага свята і яшчэ раз нагадалі сваім наведвальнікам, што ёсць такі дзень, ёсць такое свята, што нездарма ён устаноўлены і святкуецца, што родную мову паважаць і аберагаць трэба, “… каб не ўмерла”.

Яшчэ за тыдзень да знакавай даты ў кожным “райскім” куточку (менавіта бібліятэка гэта асабісты рай для чалавека разумнага і пазітыўнага) ладзіліся цікавыя і змястоўныя кніжныя выставы, на якіх прадстаўлены  лепшыя творы з фондаў бібліятэк,  праводзіліся акцыі. У сам дзень арганізавана звыш 12 мерапрыемстваў: гадзіна роднай мовы “Мова родная – багацце народнае” (Карэліцкая раённая бібліятэка), “Чароўныя гукі роднай мовы” (Райцаўская сельская бібліятэка), “Ад зерня – колас. Ад слова – мова”  (Мірская гарпасялковая бібліятэка), гістарычная вандроўка “Погляд праз стагоддзі” (дзіцячая бібліятэка),  літаратурныя чытанні “Сэрцам роднага слова краніся” (Палужская сельская бібліятэка. І абавязковым пунктам кожнай сустрэчы – агульнанацыянальная дыктоўка. Узброіўшыся шарыкавымі ручкамі і аркушамі паперы, удзельнікі мерапрыемстваў, а гэта  падлеткі, моладзь і людзі старэйшага пакалення пісалі ўрыўкі з твораў  Васіля Быкава ці  Уладзіміра Караткевіча.

У Карэліцкай раённай бібліятэцы спачатку член Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Кошур узгадала мясцовага паэта Івана Жука і яго творчасць, прасякнутую дабрынёй, любоўю да роднай зямлі і  матчынага слова. Нездарма імя Івана Жука ўнесена ў даведнік Аляксея Пяткевіча “Людзі культуры Гродзеншчыны”. А затым прадыктавала ўрывак з аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”. На працягу 30 хвілін (менавіта столькі доўжылася дыктоўка) Іван і Джулія радаваліся сонечнаму летняму дню, паху кветак і травы, сваёй маладосці, збіралі і ласаваліся чырвонымі зорачкамі – суніцамі, на пэўны час забыўшыся пра небяспеку. У заканчэнні амаль усе ўдзельнікі выказалі свае пазітыўныя адносіны да мерапрыемства.

Тыдзень завяршыўся, але наперадзе новыя святы і новыя беларускамоўныя мерапрыемствы, якія яшчэ не адзін раз падкрэсляць, што мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас – шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.

Н.У. Казарэз, метадыст  ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года
Грамадства

На Лідчыне адзначылі 155-я ўгодкі паўстання 1863 года

23 жніўня 2018, 23:0517
Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня
Мова

Тэксты для 13-й Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня

10 лютага 2020, 21:2817
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3416
Гаючыя зёлкі
Навука

Гаючыя зёлкі

1 сакавіка 2023, 18:2116
Далучайцеся да нас