Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ДЫКТОЎКА: МА-ЛЮ-ЕМ І ПІШАМ

ДЫКТОЎКА: МА-ЛЮ-ЕМ І ПІШАМ

10 сакавіка 2020, 17:34 Мова 14
ДЫКТОЎКА: МА-ЛЮ-ЕМ  І  ПІШАМ

Як і папярэднія, сёлетні  Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцячым  садку, што ў  вёсцы Саская Ліпка, на Нясвіжчыне, атрымаўся цікавым, напоўненым разнастайнымі справамі, сустрэчамі, гульнямі. Не засталіся ў баку і ад Агульнанацыянальнай дыктоўкі – пісалі разам з усім беларускім светам. Дый не абы-як, а ў дзве рукі!

Спачатку  да аформленых бланкаў-лістоў прыклалі сваю руку выхаванцы старэйшай групы садка:  напісалі, а лепш сказаць, на-ма-ля-ва-лі вядомыя літаркі  і  слоўкі.  Часцей гэта былі “мама” і  “мова” ды  знак роўнасці паміж імі. А ў дадатак яшчэ аздобілі  зялёнай траўкай унізе ліста, вышэй – кветкамі,  яшчэ вышэй  малявалі вясёлку, птушак, воблакі…- каму што захацелася, як падказаў настрой. А настрой у дзетак быў святочны: ад нясвіжскіх сяброў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны яны атрымалі ў падарунак  кніжкі з вершамі беларускіх паэтаў і беларускімі народнымі казкамі, а яшчэ прыгожыя медалькі з наказам шанаваць і любіць родную мову.

Пасля ўжо на тых расфарбаваных  лістах супрацоўнікі садка ў вольны свой час напісалі дыктоўку “Малітва за беларускі народ” (з беларускага малітоўніка “Божым шляхам” 1946 г.).

– Пісаць было адказна і хвалюча, нібыта  стаіш  на каленях і просіш у Бога яго шчодрых даброт, – кажа выхавацель садка Рыта Мацкевіч. – Яшчэ думалася: мы часта звяртаемся да Усявышняга са сваімі асабістымі турботамі, а ці часта ўзнімаемся да грамадскай малітвы за сваю зямлю, народ, яго будучыню, каб мог ён “разумна ды прыгожа жыць і развівацца”.

Напісаную дыктоўку-малітву маглі ўзяць з сабой  бацькі выхаванцаў, каб дома прачытаць, а то і перапісаць яе прачулыя словы: “Дабраславі нашы сем’і, каб у кожнай з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злучаныя шчыраю святою любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысць сваіх дзетак.”

Вольга Карчэўская.

Нясвіж

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5918
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0017
Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!
Грамадства

Археолагі пра старажытны човен: Мы не чакалі, што гэта будзе такая вялікая знаходка!

9 лістапада 2018, 09:2817
Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам
Грамадства

Беларускіх Праведнікаў народаў свету ўвекавечаць помнікам

21 лістапада 2018, 14:1517
Далучайцеся да нас