Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Віцебску

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Віцебску

10 сакавіка 2020, 13:42 Мова, ТБМ 20
Агульнанацыянальная дыктоўка ў Віцебску

У Віцебскай абласной бібліятэцы 22 лютага больш за пяцьдзясят чалавек пісалі дыктоўку, прымеркаваную да Дня роднай мовы. Гэтае традыцыйнае мерапрыемства ладзіцца абласной арганізацыяй ТБМ сумесна з бібліятэкай.

Перад пачаткам адбылася невялікая літаратурна-мастацкая імпрэза, да якой упершыню далучыліся выкладчыкі Віцебскага філіяла МІПСА. Яны прачыталі свае любімыя вершы па-беларуску. Таксама з вершамі выступілі студэнты філалагічнага факультэта  ВДУ імя П. М. Машэрава: Анастасія Асташчанка, Марына Сазонава, Лізавета Сямчонак і Наталля Ермакова. Дзяўчаты не толькі прадэманстравалі высокі ўзровень валодання роднай мовай, але і праявілі сябе як знаўцы беларускай паэзіі. Затым у выкананні Арцёма Лонскага – студэнта гэтага ж факультэта – прагучала прыгожая песня. Закончылася літаратурна-мастацкая частка выступамі віцебскіх паэтаў Мар’яна Даргеля і Міхася Мірановіча.

Для дыктоўкі сёлета быў прапанаваны фрагмент з успамінаў Васіля Быкава “Доўгая дарога дадому”. Па традыцыі тэкст чытаў старшыня Віцебскай абласной рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, кандытат філалагічных навук, дацэнт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава Юрый Бабіч. Асабліва адзначым, што ў гэтым годзе дыктоўку пісалі разам з усімі і прадстаўнікі кіраўнічага складу вобласці – начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення і па справах моладзі аблвыканкама Г.М. Ягораў і начальнік упраўлення культуры аблвыканкама П.М. Падгурскі.

Адзнакі ўдзельнікам дыктоўкі ніхто не выстаўляў, бо галоўным вынікам была не наяўнасць або адстутнасць памылак, а атрыманая асалода ад дакранання да глыбокага, сакавітага, мілагучнага беларускага слова.

Наталля Ермакова,

сябра ТБМ, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Зварот ТБМ да бацькоў
ТБМ

Зварот ТБМ да бацькоў

1 чэрвеня 2021, 07:0934
ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ
Культура

ЦУКЕРКІ ЯНКІ КУПАЛЫ

25 мая 2022, 07:3230
Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год
Выданні

Выйшаў Гарадзенскі перакідны краязнаўчы каляндар на 2022 год

28 снежня 2021, 23:2329
Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый  Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў
Грамадства

Верны паслядоўнік навукова-асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны застанецца ва ўдзячнай памяці нашчадкаў

17 студзеня 2022, 21:5826
Далучайцеся да нас