Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У Гомелі да Дня роднай мовы прайшло сямейнае свята

У Гомелі да Дня роднай мовы прайшло сямейнае свята

3 сакавіка 2020, 20:01 Мова 47
У Гомелі да Дня роднай мовы прайшло сямейнае свята

22 лютага ў Гомелі слухачы курсаў “Мова Нанова” зладзілі сямейнае свята, прымеркаванае да Дня роднай мовы. На свяце былі рыцары-рэканструктары, батлейка, спектакль, майстар-класы, конкурсы і спевы.

 Адзін з кіраўнікоў курсаў “Мова Нанова” Мікола Бянько зазначыў, што адметнасць сёлетняга святкавання Дня роднай мовы ў тым, што:

– мерапрыемства было скіравана на дзіцячую аўдыторыю;

– цалкам было зладжана за сродкі і з ініцыятывы слухачоў курсаў

– слухачы курсаў самі паставілі і паказалі пастаноўку

 Кампанія “Будзьма!” зладзіла для дзетак рыцарскую рэканструкцыю, правяла шэраг конкурсаў з падарункамі. Рэканструктар Юры Усціновіч прадэманстраваў дзецям валоданне “лепшай сяброўкай” рыцара – шабляй. Свята скончылася сумесным выкананнем песні “Простыя рэчы”.

– Мова – не толькі інструмент камунікацый, хоць гэта яе галоўная функцыя. Гэта каштоўнасць, якая нас аб’ядноўвае. У паўмільённым горадзе Гомелі няма беларускамоўнай адукацыі. Сённяшняя цікаўнасць да мерапрыемства з боку бацькоў і дзяцей паказвае, што ёсць попыт на мову, адукацыю на роднай мове, – за-значыў Мікола Бянько.

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

3 верасня 2026, 06:0925
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0623
КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ
Культура

КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

26 мая 2026, 22:4815
"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"
Мова

"Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

7 сакавіка 2026, 22:3915
Далучайцеся да нас