• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 18 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Актуальная кніга

Актуальная кніга

3 сакавіка 2020, 20:06 Выданні 6
Актуальная кніга

У Сталічнай краме “Акадэмкніга” днямі  набыў навуковае выданне “Зміцер Жылуновіч:  Чырвоны  адраджэнец”.  Аўтар Аляксей Елісееў. У кнізе на падставе рознабаковых крыніц асвятляецца грамадска-палітычная дзейнасць Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага   1887-1937 гг. ). Дарэвалюцыйны сацыял-дэмакрат, нашанівец, адзін з лідараў БСГ у 1917-1918 гг., актыўны  дзеяч Белнацкама і беларускіх секцый РКП(б), першы старшыня ўрада Савецкай Беларусі, актыўны ўдзельнік беларусізацыі, адзін са стваральнікаў  легендарнага Інбелкульта, заснавальнік часопіса “Полымя”, арганізатар архіўнай і выдавецкай справы  БССР, асветнік, палітычны публіцыст, арыгінальны гісторык беларускага нацыянальнага руху, Зміцер Жылуновіч уяўляе сабой выдатную, але і супярэчлівую асобу ў гісторыі Беларусі.

У кнізе выкарыстаны фотадакументы з фондаў Беларускага Дзяржаўнага  архіва – музея літаратуры і мастацтва, Беларускага Дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў, а таксама Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Кніга рэкамендавана да выдання Вучоным саветам менскага філіяла РЭУ імя Г.В. Пляханава. Навуковым рэдактарам твора з’яўляецца доктар гістарычных навук, прафесар Эмануіл Іофе.

Рэцэнзентамі кнігі з’яўляюцца: доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Гужалоўскі, а таксама кандыдат гістарычных навук, дацэнт Валянцін Мазец.

Наклад навуковага выдання 200 асобнікаў. Кніга разлічана на выкладчыкаў, студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, настаўнікаў, а таксама на аматараў айчыннай гісторыі.

Кошт кнігі 25 рублёў. Трэба адзначыць, што высокую ацэнку кнізе даў класік беларускай літаратуры (які шмат зрабіў для вывучэння асоба сп. Жылуновіча)  Эрнэст Ялугін, аўтар рамана  пра Цішку Гартнага “Без эпітафіі”.

Спадзяюся, што літаратар Аляксей Елісееў наладзіць прэзентацыю кнігі ў якой небудзь навучальнай установе альбо бібліятэцы.

Аляксей Шалахоўскі,

гісторык  культуры.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5222
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5821
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4921
"Такі вядомы і такі просты…"
Культура

"Такі вядомы і такі просты…"

4 студзеня 2021, 23:3519
Далучайцеся да нас