Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У БНТУ адмянілі заняткі да 15 сакавіка

У БНТУ адмянілі заняткі да 15 сакавіка

28 лютага 2020, 16:45 Грамадства, Навіны 52
У БНТУ адмянілі заняткі да 15 сакавіка

З 28 лютага да 15 сакавіка навучальны працэс у БНТУ пераводзіцца на навучанне паводле індывідуальнага плану для кожнага студэнта. Цягам бліжэйшых двух тыдняў заняткаў у аўдыторыях не будзе, паведамляе прэсавая служба ВНУ.

Рэктарат Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту паведамляе, што надзвычайнай сітуацыі няма. Пакуль інфекцыйнае захворванне з’яўляецца адзінкавым выпадкам. Тым не менш з 28 лютага ва ўніверсітэце ствараецца штодзённы кантроль за станам здароўя студэнтаў і выкладчыкаў.

Рэктарат прыняў рашэнне пра абмежаванне наведвання не толькі інтэрнатаў, але і наагул будынкаў ВНУ. Да 15 сакавіка БНТУ пераводзіцца на індывідуальнае навучанне. Заняткаў у аўдыторыі да гэтага часу не будзе.

Адмяняюцца таксама і масавыя мерапрыемствы.

27 лютага ў студэнта з Ірану, які навучаецца ў БНТУ, афіцыйна пацвердзілі наяўнасць каронавірусу. Грамадзяніна Ірану і асобаў, з якімі ён кантактаваў, змясцілі ў Менскі інфекцыйны шпіталь. Медыкі паведамляюць, што інфікаваны пачувае сябе здавальняюча.

У БНТУ адмянілі заняткі да 15 сакавіка

  • Tags
  • Выдаліць тэрмін: БНТУ вну індывідуальнае навучанне БНТУ вну
  • індывідуальнае навучанне
  • інфекцыя
  • інфекцыя ў Беларусі
  • каронавірус
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0681
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

2 жніўня 2026, 09:3977
Памёр Пётра Садоўскі
Грамадства

Памёр Пётра Садоўскі

2 жніўня 2026, 09:0876
Юбілей Ніны Баршчэўскай
У свеце

Юбілей Ніны Баршчэўскай

2 жніўня 2026, 08:4476
Далучайцеся да нас