Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“У пошуках ісціны, або анатомія хлусні” Алеся Самца

“У пошуках ісціны, або анатомія хлусні” Алеся Самца

26 лютага 2020, 01:09 Выданні 91
“У пошуках ісціны, або анатомія хлусні” Алеся Самца

Набліжаецца 75-годдзе перамогі ў Другой сусветнай вайне. Беларускія краязнаўцы праліваюць святло на суворую праўду вайны. Ставяць кропкі над “і” ў трагедыях, якія хаваліся доўгія гады. Праўду пра партызанскую вайну на тэрыторыі Заходняй Беларусі распавядае краязнавец і аўтар кнігі “У пошуках ісціны, або анатомія хлусні” Алесь Самец:

– Я паказваю гэтую неадэкватную дзейнасць камандзіра партызанскага атрада Дзенісенкі і асобных удзельнікаў гэтага партызанскага атрада ў цэлым і паасобку. На фактах, дакументах ваеннай пракуратуры Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, успамінах партызан яго атрада і сведак. Я знайшоў у архіве такі дакумент, дзе расказваецца пра тое, што камісар атрада Філімонаў са сваім узводам паліў хутары. Пад відэазапіс мы сабралі сведчанні людзей старога ўзросту, якія памятаюць пра гэта, а хто не памятае, тым расказвалі бацькі. Мы склалі спіс – прозвішчы 25-ці гаспадароў хутароў, якія спалілі партызаны Міцькі Дзенісенкі. Канешне сёння гэтых партызан ужо няма, іх не запытаеш, за што. Версію высоўвалі такую, што калі яны ішлі з лесу, там Налібоцкая пушча за гэтай вёскай, калі яны ішлі на свае гаспадарчыя аперацыі сюды, паліцыя зрабіла засады, і зрабілі засады нібыта на гэтых хутарах. Таму яны і спалілі 25-ць хутароў, прычым два хутары спалілі разам з людзьмі. Тут жылі гаспадары Шэўка і Ракач. Старэйшых сыноў з гэтых сем’яў Міцька забраў да сябе ў атрад. Не пабыўшы ў гэтым атрадзе і месяца, паглядзеўшы, якія там парадкі, чым яны займаюцца, гэтыя хлопцы ўзялі ды ўцяклі з гэтага атрада. Адзін пайшоў вучыцца ў Наваградак, там і гімназія, там і настаўніцкая семінарыя была. Другі пайшоў у іншы партызанскі атрад, які дыслакаваўся каля Свіцязі. Міцька ў якасці помсты забіў іх сем’і.

Радыё Рацыя. 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову
літаратура

З літаратурнай спадчыны. Першы пераклад "Слуцкіх ткачых" на польскую мову

11 студзеня 2025, 05:0616
Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"
Навука

Гісторыя Магілёшчыны Магілёў. Замкавая гара, або "Магіла Льва"

29 чэрвеня 2021, 22:4715
БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў
Грамадства

БНР не атрымалася, бо ў Беларусі не аказалася беларусаў

22 сакавіка 2019, 15:4814
Гісторыя беларускай мовы
Мова

Гісторыя беларускай мовы

31 жніўня 2020, 12:5714
Далучайцеся да нас