Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
ТБМ ідзе ў школы

ТБМ ідзе ў школы

24 лютага 2020, 21:20 ТБМ 14
ТБМ ідзе ў школы

7 лютага 2020 г. у Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі ад ТБМ імя Ф. Скарыны я прачытаў лекцыю па гісторыі Магілёва і Магілёўшчыны. Былі дужа разумныя шкаляры з усёй вобласці. Паколькі школьнікі-філолагі былі з розных гарадоў і мястэчак, я пачаў сваю лекцыю з таго, што запытаў кожнага, адкуль яны родам, адкуль прыехалі да нас на курсы ў Магілёў, і што ў іх гарадах і мястэчках ёсць цікавага? Многія, на жаль, казалі, што на іх малой Радзіме нічога цікавага няма…. Быхаўчанам распавёў пра славуты Быхаўскі замак 17-18 ст., Яна Караля Хадкевіча і сінагогу 17 ст. Клімавічы слаўныя тым, што класік літаратуры Уладзімір Дубоўка пра Усходнюю Магілёўшчыну 90 год таму напісаў цэлую паэму “Калініншчына”. У Слаўгарадзе – Прапошаску ёсць прыгожая царква 18 ст., і жыве наш вядомы паэт і грамадскі дзеяч Фелікс Шкірманкоў …У другой палове лекцыі з дапамогай фотапрэзентацыі распавёў пра гісторыю роднага Магілёва. Дзеці былі вельмі разумныя, з філалагічным ухілам, і з імі было вельмі цікава і проста працаваць. Вялікі дзякуй за запрашэнне настаўніцы – спадарыні Новікавай Таццяне!

Алег Дзьячкоў.

Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця
Мова

Роднае слова: прастора прафесійнага развіцця

9 кастрычніка 2025, 19:5430
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва
Культура

100 гадоў з дня нараджэння мастака Леаніда Шчамялёва

17 лютага 2023, 15:4916
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
Далучайцеся да нас