Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Дыктоўка ў Бярозаўцы

Дыктоўка ў Бярозаўцы

24 лютага 2020, 20:56 Мова, ТБМ 22
Дыктоўка ў Бярозаўцы

15 лютага ў 13.00 пачалася 13-я Агульнанацыянальная дыктоўка ў Бярозаўскім доме культуры. Дыктоўку па тэксце Васіля Быкава “На Чорных лядах” пісалі ў гэты дзень сябры Бярозаўскай арганізацыі ТБМ. Чытаў дыктоўку намеснік старшыні ТБМ, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік. У дыктоўцы браў удзел намеснік старшыні Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Чарняк, які завяршыў імпрэзу нізкай патрыятычных песень.

Найлепш напісаў старшыня Бярозаўскай гарадской арганізацыі ТБМ Сяргей Дычок, на другім і трэцім месцы адпаведна – Сяргей Пантус і Вітотльд Ашурак. Пераможцы, ды і ўсе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад ТБМ.

З дыктоўкі ТБМ пачаўся Тыдзень роднай мовы ў Бярозаўцы, які прадугледжвае цэлы шэраг самых розных мерапрыемстваў

Яраслаў Грынкевіч.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД
Грамадства

Культурная, моладзевая і турыстычная сталіцы СНД

31 кастрычніка 2026, 08:5494
Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ  МЕТАЛІНГВІСТЫКА
Мова

Станіслаў Суднік. БЕЛАРУСКАЯ МЕТАЛІНГВІСТЫКА

31 кастрычніка 2026, 07:2974
35 гадоў незалежнасці Беларусі
Грамадства

35 гадоў незалежнасці Беларусі

3 верасня 2026, 20:2773
У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага
У свеце

У Варшаве адбылася ўрачыстая цырымонія перапахавання пісьменніка і ўраджэнца Беларусі Сяргея Пясецкага

30 кастрычніка 2026, 19:3672
Далучайцеся да нас