Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе адбыўся штогадовы квэст ад платформы Say.by

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе адбыўся штогадовы квэст ад платформы Say.by

24 лютага 2020, 10:26 Грамадства, Культура, Мова, Навіны, ТБМ 142
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе адбыўся штогадовы квэст ад платформы Say.by

22-га лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў Лідзе адбыўся штогадовы квэст ад платформы падтрымкі жывой беларускай мовы Say.by. Згуляць у квэст маглі ўсе жадаючыя без узроставых абмежаванняў.

Каб прайсці квэст трэба было абысці тры лакацыі: адшукаць QR коды ў кафэ хуткага харчавання “Тутака“, у кавярні “Добрая Кава” і кафэ “Тамака“. Усяго было 13 пытанняў і за кожны правільны адказ удзельнікі раскрывалі сімвал закадаванай фразы квэсту. Прайшоўшы пасяпяхова ўсе выпрабаванні можна было атрымаць – Я ❤️ ❤️ РОДНУЮ МОВУ

Афіша квэсту Say.by

Афіша квэсту Say.by

1 of 2

У пытаннях трэба было: адгадаць беларускія загадкі; пакуль гучыць урывак песні беларускай выканаўцы Palina – “Як ты” або  ўрывак з перакладзенага фільму “Вядзьмар” студыяй дыктарскага агучвання па-беларуску Gavarun.by  адшукаць ў прапанаваных тэкстах словы, якія не супадаюць з арыгіналам. Напісаць правільна пад дыктоўку знакамітыя цытаты і шмат інш..

Фота: instagram “Добрая кава”
Фота: instagram “Добрая кава”

Фота: instagram “Добрая кава”

1 of 2

Квэст доўжыўся ўвесь дзень і ў закрыццё працоўнага часу кафэ “Тутака” – 0:00, час квэсту быў завершаны. Падсумоўваючы вынікі былі вызначаныя 8 паспяховых удзельнікаў сярод каторых былі вылучаны прызёры 1-га, 2-га і 3-га месца, якія справіліся першыя:
1. Ксенія
2. Валерыя
3. Дар’я

4. Антон
5. Дзіяна
6. Зміцер
7. Вікторыя
8. Антон

1 of 3

23-га лютага ў банкетнай залі кафэ хуткага харчавання “Тутака” адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне. Кіраўнік платформы Say.by Аляксандар Шостаковіч прывітаў усіх пераможцаў квэсту з Міжнародным днём роднай мовы і выдатна завершаным квэстам. Усе паспяховыя ўдзельнікі атрымалі арыгінальныя прызы ад платформы Say.by. А заняўшыя 1-е, 2-е і 3-е месцы ў дадатак атрымалі грашовыя сэртыфікаты ад Тутака па 10 рублёў, Добрай кавы па 5 рублёў і Тамака па 10 рублёў.

1 of 8

Мы шчыра дзякуем усім хто прыняў удзел у квэсце ў падтрымку беларускай мовы. 

З Міжнародным днём роднае мовы!

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У дзіцячым садку № 34 г. Ліды
Мова

У дзіцячым садку № 34 г. Ліды

1 красавіка 2026, 18:5917
"Кракаўскія калядныя батлейкі»
Грамадства

"Кракаўскія калядныя батлейкі»

15 лістапада 2018, 00:0416
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0016
Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
Грамадства

Касцёл на Беларусі прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

9 ліпеня 2024, 19:3215
Далучайцеся да нас