Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляе версію ўнікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы

Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляе версію ўнікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы

21 лютага 2020, 16:26 Мова 78
Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” прадстаўляе версію ўнікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы

Сябры! Сёння, у Дзень роднай мовы, “Мова Нанова” прадстаўляе вам тэставую версію новай унікальнай платформы для анлайн-вывучэння беларускай мовы – www.uroki.movananova.by! Унікальнай, бо ўсе матэрыялы аўтарскія, створаныя выкладчыкамі курсаў “Мова Нанова” Алесяй Літвіноўскай і Глебам Лабадзенкам.


Публікуем першыя 10 урокаў, паступова будзем дадаваць новыя і новыя. Кожны ўрок мае 5 частак: Лексіка, Тэст па лексіцы, Граматыка, Тэст па граматыцы, Цікавінкі. Добра прачытаўшы матэрыялы, мусіце прайсці тэсты без праблем! У кожным тэсце паасобку падлічваецца колькасць правільных адказаў.


Звяртаем увагу, што гэта дэма-версія платформы – і мы будзем удзячныя першым наведнікам, якія дапамогуць нам у тэставанні Урокаў і выяўленні абдруковак, недакладнасцяў і тэхнічных праблем. Калі ласка, дасылайце ўсё заўважанае на movananova.by@gmail.com, можна разам са скрыншотамі. У тым ліку скрыншоты, калі кантэнт выглядае недакладна на экране розных мабільных прыладаў. Мы вельмі хацелі паказаць вам гэтую старонку сёння, таму такія рэчы магчымыя.


Гэтая анлайн-платформа ўбачыла свет дзякуючы неверагоднай самаахвярнай працы праграмістак Ірыны Прановіч і Кацярыны Дзібук. У літаральным сэнсе не сплючы начамі, яны за вельмі кароткі тэрмін стварылі такі прывабны прадукт, які мусіць дапамагчы ў вывучэнні беларускай мовы тысячам і тысячам людзей.


З Днём роднай мовы, сябры!
Дзяліцеся гэтай інфармацыяй!

Крыніца: Глеб Лабадзенка

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Шыльда памяці расстралянага ксендза
Грамадства

Шыльда памяці расстралянага ксендза

3 верасня 2026, 08:0644
Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка
Грамадства

Птушкай 2027 года стала шчурка-пчалаедка

3 верасня 2026, 20:1943
На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму
Грамадства

На Паўночных могілках у Менску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму

18 ліпеня 2026, 21:4741
135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"
літаратура

135 гадоў з дня нараджэння аўтара "Ваяцкага гімна"

3 верасня 2026, 07:0941
Далучайцеся да нас