Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Іспанская ластаўка зноў завітала на Беларусь

Іспанская ластаўка зноў завітала на Беларусь

18 лютага 2020, 07:48 Культура, Мова 9
Іспанская ластаўка зноў завітала на Беларусь

У Менск  6 лютага прыехала адзначыць свой дзень народзінаў іспанская паэтка і даследчыца беларускай літаратуры Анхела Эспіноса Руіс. Яна выступіла перад дзецьмі і іх бацькамі з чытаннем сваіх вершаў і перакладаў у Нацыянальнай бібліятэцы.

Усмешлівая, шчырая, пяшчотная, яна падзялілася ўспамінамі пра пачатак сваёй цікавасці да беларускай мовы.

Анхела скончыла ў 2011 г. школу з гуманітарным профілем (з лацінскай і старагрэцкай мовамі) і музычную школу. Пазней яна скончыла славянскую філалогію ў Гранадскім універсітэце ў 2015 годзе. У 2017 атрымала ступень магістра на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, вучылася ў аспірантуры на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсе ў Мадрыдзе.

На стажыроўцы ва ўніверсітэце ў Паўночнай Караліне Анхела пазнаёмілася з беларускімі студэнтамі, пачала цікавіцца мовай, збіраць кнігі пра нашу краіну. Каб лепш адчуць мову, яна пачала ствараць на ёй лірычныя тэксты і вершы, што ёй добра ўдалося.

Таленавітая дзяўчына стала лаўрэатам журналісцкай прэміі “Беларусь у фокусе” (2011), фіналісткай паэтычнага конкурсу “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна 2015 года. У тым самым годзе апублікавала зборнік вершаў “Раяль ля мора” ў Менску і электронны зборнік “Памяць пра будучыню”. У сакавіку 2016 года паэтэса стала ганаровым сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вершы Анхелы друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Полымя”, газеце “Наша Ніва”.

У 2017 годзе яна зрабіла пераклад на іспанскую мову вершаў Максіма Багдановіча. У гэтым жа годзе быў выдадзены Саюзам беларускіх пісьменнікаў яе трэці зборнік вершаў “Pomme de ciel”.

4 верасня 2019 года ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсэ Анхела паспяховая абараніла доктарскую дысертацыю “Сімвалізм народнага паходжання ў прозе Яна Баршчэўскага і Густава Адольфа Бэкера”.

 Анхела часта прыязджае ў нашу краіну, сустракаецца з пісьменнікамі, паэтамі, музыкамі. Яны выступала на курсах “Мова нанова” і ўдзельнічала ў іншых культурных імпрэзах.

На сустрэчы з іспанскай паэткай  юныя чытачы прачыталі  яе беларускія вершы “Клічнік”,  “Зброя”, ” Шлях”, “Сакавік”, а сама Анхела прачытала пераклад верша Максіма Багдановіча “Пагоня”.

Эла Дзвінская,

фота аўтара.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

18 красавіка 2025, 15:0019
Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў
Грамадства

Беларусы Нью-Ёрку ўшанавалі памяць Слуцкіх герояў

5 снежня 2018, 08:4317
Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын
Грамадства

Летапісец яўрэйскага мястэчка Шчадрын

5 снежня 2018, 20:4616
Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды
Мова

Тыдзень роднай мовы ў СШ № 11 г. Ліды

21 лютага 2026, 19:4916
Далучайцеся да нас