Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Нам даражэйшая роднасць духоўная. Літаратурнаму клубу “Экватар” – 10 год

Нам даражэйшая роднасць духоўная. Літаратурнаму клубу “Экватар” – 10 год

11 лютага 2020, 23:38 Культура 41
Нам даражэйшая роднасць духоўная. Літаратурнаму клубу “Экватар” – 10 год

Літаратурнаму клубу “Экватар” нядаўна споўнілася 10 гадоў. З гэтай нагоды 10 студзеня 2020 года ў музеі Максіма Багдановіча ў Траецкім прадмесці г. Менска сабраліся сябры і госці суполкі на юбілейную вечарыну. Напярэдадні якраз выйшаў 10-ты нумар альманаха “Літаратурны экватар”, які штогод выдаецца клубам як падсумаванне творчых вынікаў яго ўдзельнікаў. Звычайна зборнікі складаюцца з паэзіі, прозы, публіцыстыкі і перакладаў. “Экватарцы” выступаюць па ўсёй Беларусі, па воінскіх частках, па бібліятэках і музеях. Суполка дапамагае развіваць літаратурныя здольнасці, шукаць натхненне ў навакольнай рэчаіснасці і ўвасабляць задумы пры дапамозе мастацкіх сродкаў у творах. Вячаслаў Корбут і Інга Вінарская сваімі мудрымі парадамі дапамагаюць іншым самасцвердзіцца, здзейсніць творчыя парыванні, пакінуць след у літаратуры.

Вёў вечарыну кіраўнік клуба, паэт Вячаслаў Корбут. З пры-вітальным словам выступіў загадчык музея Міхась Бараноўскі, які адзначыў факт плённага супра-цоўніцтва з “Экватарам” і пажадаў яму далейшых поспехаў. Шэф-рэдактар альманаха Інга Вінарская распавяла пра працу над альманахам і прачытала свае вершы. З паэтычнымі творамі выступілі таксама Міхась Башура, Вольга Любашына, Мікалай Іваноўскі, На-талля Кобзева, Лера Лявонцьева, Вячаслаў Данілаў і Валянцін Шведаў. Гучалі песні ў выкананні Наталлі Хадкевіч і Дзмітрыя Марозава. На вечары выступіла дачка Алеся Масарэнкі, галоўнага рэдактара часопіса “Першацвет” і кіраўніка літаратурнага аб’яднання “Панядзелак”, пісьменніца і літаратуразнаўца Юлія Масарэнка. Яна падзякавала В. Корбуту і І. Вінарскай за магчымасць надрукаваць творы яе бацькі, які летась памёр. Яна адзначыла, што клуб “Экватар” працягвае лепшыя традыцыі, закладзеныя Алесем Герасімавічам. Усіх уразіла Кацярына Матусевіч сваімі перакладамі твораў Максіма Багдановіча на турэцкую мову. Яны надрукаваны ў альманаху.

На сённяшні дзень клуб ахоплівае каля 50-ці чалавек з усіх абласцей Беларусі. В. Корбут і І. Вінарская дапамаглі экватарцам выдаць каля 50-ці кніг. Творчасць як сэнс жыцця – вось што аб’ядноўвае душэўныя парыванні ўсіх гэтых аўтараў. Вось якія прачулыя словы пра яе напісаў кіраўнік клуба “Экватар” паэт Вячаслаў Корбут:

“Яна – як велічны струмень,

Як дух магутны, як агмень, 

Нас абуджае, свеціць знічкай,

І наталяе, як крынічка”.

Супрацоўніца Інстытута літаратуры НАН Беларусі

 Таццяна Барысюк.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Час прывёў на Парнас
літаратура

Час прывёў на Парнас

21 лютага 2025, 09:0415
20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
Грамадства

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча

1 кастрычніка 2018, 14:4915
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

11 кастрычніка 2026, 16:3814
У беларускае неба пайшоў Валер Санько
Грамадства

У беларускае неба пайшоў Валер Санько

8 снежня 2020, 19:0614
Далучайцеся да нас