• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 16 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Кангрэс за незалежнасць Беларусі прызначылі на 15 сакавіка

Кангрэс за незалежнасць Беларусі прызначылі на 15 сакавіка

22 студзеня 2020, 20:49 Грамадства 4
Кангрэс за незалежнасць Беларусі прызначылі на 15 сакавіка

Усебеларускі кангрэс за незалежнасць плануецца правесці 15 сакавіка 2020 года, у дзень прыняцця Канстытуцыі 1994 года, паведамляецца ў прэс-рэлізе аргкамітэта.

“Арганізатары бачаць Кангрэс сапраўды ўсебеларускім форумам, які прадставіць інтарэсы дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці. Таму гэта будзе не столькі з’езд палітычных партый, колькі вялікі сход прадстаўнікоў шырокіх колаў беларускага народа”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Паводле арганізатараў, на кангрэсе не плануецца намінацыя прэтэндэнтаў на ўдзел у “прэзідэнцкай кампаніі”. Аднак прапануецца выказаць на ім стаўленне да выбарчага заканадаўства і “выбараў” у Беларусі.

На пленарным паседжанні плануюцца выступы экс-старшыні Вярхоўнага Савета Мечыслава Грыба, былога суддзі Канстытуцыйнага суда Міхаіла Пастухова і іншых вядомых спікераў.

Пад час працы тэматычных секцый будуць абмеркаваныя розныя аспекты абароны незалежнасці. Таксама плануецца абраць новы склад рады кангрэсу, у які ўвойдуць каля 30 вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў. Паводле арганізатараў, агульная колькасць удзельнікаў будзе большай, чым на папярэднім кангрэсе ў 2014 годзе – тады ўзялі ўдзел 63 дэлегаты.

У сувязі з працягам рэпрэсій супраць абаронцаў незалежнасці вырашана выбраць пяць сустаршыняў аргкамітэта. Сярод іх Алена Анісім, Міхаіл Пастухоў, Ігар Рынкевіч і Павел Севярынец. Пятую пасаду пакінулі вакантнай, бо чакаецца далучэнне яшчэ некалькіх партый і буйных грамадскіх арганізацый, і ад адной з іх будзе абраны яшчэ адзін сустаршыня аргкамітэта.

Міжнародным сакратаром аргкамітэта кангрэсу абрана Алена Крушэўская.

Акрамя ўдзелу ў кангрэсе прадстаўнікоў беларускай дыяспары з шэрагу краін, будуць запрошаны замежныя партнёры з Расеі, Украіны, іншых краін-суседзяў. Прысутнічаць на кангрэсе “выказалі цікавасць амбасадары розных краін, у тым ліку з краін Еўразвязу і краін-гарантаў беларускага суверэнітэту па Будапешцкім мемарандуме”.

Аргкамітэт правядзе сваё наступнае паседжанне 17 студзеня.

Алесь Дашчынскі,

Радыё Свабода.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Чытаем разам Леаніда Дайнеку
Культура

Чытаем разам Леаніда Дайнеку

11 лютага 2020, 23:5821
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5221
Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы
Грамадства

Прыйшоў час беларускай сімволікі, прыйдзе час і беларускай мовы

10 лістапада 2020, 20:4920
З калядамі!
Культура

З калядамі!

7 студзеня 2019, 10:0619
Далучайцеся да нас