Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Я так хачу, каб ты не сумавала!

Я так хачу, каб ты не сумавала!

20 студзеня 2020, 21:40 Культура 60
Я так хачу, каб ты не сумавала!

Усю моц і веліч кахання да жонкі Вольгі ўклаў у паэтычныя радкі незвычайнай энергетыкі паэт Уладзімір Някляеў. Ёй ён прысвяціў шэраг вершаў і паэму “Калі мяне не стане”. Маленькая, далікатная Вольга стала бясстрашнай гераіняй у снежні 2010 года, адстойваючы свабоду паэта і ўсіх закратаваных.

У каляднай абстаноўцы паэт прэзентаваў сваю новую кнігу “Знічы кахання” ў кавярні “Грай” на 209-х занятках курсаў ” Мова Нанова”.

На вечарыне выступілі ўкладальніца кнігі Таццяна Процька і мастак-ілюстратар Уладзімір Вішнеўскі. Паэт падзяліўся таямніцай творчых адкрыццяў, роздумам пра паэзію Янкі Купалы, да якога ён звяртаўся ў думках, ствараючы раман пра Купалу.

Улетку Уладзімір Пракопавіч знаходзіўся ў шведскім універсітэцкім горадзе Лунд, знаёміўся з краінай, выступаў з чытаннем сваіх вершаў для шведскіх слухачоў. У снежні паэт удзельнічаў ў Менску ў акцыі пратэсту супраць паглыбленнай інтэграцыі з Расіяй.

Апошняя сустрэча ў гэтым годзе для  наведвальнікаў курсаў была вельмі насычанай. На ёй таксама выступіў з кароткім словам акадэмік Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі. Завадатар і паспяховы вядоўца курсаў Глеб Лабадзенка заклікаў да збору сродкаў на кнігу ўспамінаў шаноўнага акадэміка.

 – Для нас будзе гонарам выдаць такую кнігу! – падкрэсліў Глеб Лабадзенка.

На вечарыне з каляднымі спевамі выступіў гурт “Астроўна”, для гасцей зайграў Яраш Малішэўскі. Зычэнні шчасця, дабрабыту ў Новым годзе , радасці і святла ў душах прагучалі з вуснаў выканаўцаў і вядоўцаў курсаў.

Эла Дзвінская.

На фота аўтара:

  1. Глеб Лабадзенка і Уладзімір Някляеў;
  2. У. Някляеў і Т. Процька;
  3. Паэт і мастак-ілюстратар Уладзімір Вішнеўскі.
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас