• Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Наша Слова штодзень
  • 23 студзеня 2021
  • Пра нас
  • Кантакты
  • Рэкламадаўцу
Наша Слова штодзень
  • Навіны
  • Грамадства
  • Мова
  • ТБМ
  • Культура
  • Навука
  • Выданні
  • Спорт
  • У свеце
  • Відэаслова
Share
You are reading
Івану Чыгрынаву – 85 год !!!

Івану Чыгрынаву – 85 год !!!

20 студзеня 2020, 23:34 Культура 12
Івану Чыгрынаву – 85 год !!!

17 снежня 2019 г. у абласной бібліятэцы г. Магілёва адбыўся літаратурны экскурс “З Вялікага Бора – у вялікае жыццё” да 85-годдзя з дня нараджэння Народнага пісьменніка Івана Чыгрынава, ураджэнца Магілёўшчыны.

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў нарадзіўся 21 снежня 1934 года ў вёсцы Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля чарнобыльскай трагедыі яго родная вёска апы-нулася ў зоне радыёактыўнага забруджвання і перастала існаваць.

Выхоўваўся хлопчык у простай сялянскай сям’і: яго бацька працаваў старшынём сельсавета, маці – звычайная калгасніца. У сям’і было восем дзяцей, і ўвесь цяжар па выхаванні дзяцей лёг менавіта на плечы маці. Бацька больш займаўся грамадскімі справамі. З набліжэннем гітлераўцаў падаўся за лінію фронту. Ваеннае ліхалецце перажыў, але да сям’і не вярнуўся.

Іван Чыгрынаў належыць да пакалення, у якога вайна прайшлася па самай светлай і радаснай пары жыцця –  дзяцінстве. У сваіх творах “Бульба”, “За сто кіламетраў на абед”, “Ішоў на вайну чалавек”, “У ціхім тумане”, “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві” Чыгрынаў імкнуўся паказаць праўду таго суровага і гераічнага часу, праўду, якая адкрылася яго пакаленню, узгадаванаму вайной і балючай памяццю пра яе. Іван Чыгрынаў перадаваў сваё дзіцячае ўспрыняцце вайны, той жах, калі ты шмат чаго не ведаеш, і знаходзішся ў прыгаломшаным стане, адчуваючы, што ў любую секунду можаш ні за што загінуць сам.

У 1940 годзе хлапчук пайшоў у першы клас Велікаборскай семігодкі. Фашысцкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілёўскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будучы літаратар зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей Іван Чыгрынаў пайшоў вучыцца ў Саматэвіцкую сярэднюю школу, якую закончыў значна раней другі народны пісьменнік Беларусі – Аркадзь Куляшоў.  Хлопец вельмі адказна ставіўся да вучобы. А як жа інакш, калі ў гэтай школе вучыўся сам аўтар паэмы “Сцяг брыгады”.

Яшчэ ў школе юнак захапіўся літаратурай, сам пачаў спрабаваць пісаць вершы. Пасля заканчэння сярэдняй школы Іван Чыгрынаў паступіў на адзяленне журналістыкі філфака БДУ.

Вялікі пласт творчай працы Івана Гаўрылавіча – яго драматургія, якая вызначаецца драматычнай напружанасцю. Ён аўтар п’ес “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”, “Следчая справа Вашчылы”, “Чалавек з мядзведжым тварам”, “Звон – не малітва”, “Толькі мёртвыя не вяртаюцца”, “Прымак”. Ствараў Чыгрынаў п’есы і па сваіх раманах “Плач перапёлкі”, “Апраўданне крыві”, “Свае і чужынцы”. Таксама ён перакладчык “Слова пра паход Ігаравы”, п’ес “На дне” Максіма Горкага і “Аптымістычная тра-гедыя” Усевалада Вішнеўскага. Прымаў пісьменнік удзел і ў стварэнні сцэнарыя шматсерыйнага тэлефільма “Руіны страляюць”, пастаўленага ў 1973 годзе. За працу над гэтым сцэнарыем ён атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі. Праз дваццаць гадоў за дасягненні ў літаратуры Іван Чыгрынаў удастоены звання Народнага пісьменніка Беларусі.

Доля адмерала яму толькі 61 год і 15 дзён зямнога жыцця. Па сённяшніх мерках гэта ўвогуле не багата. Памёр ад хваробы. У літаратуры ён актыўна працаваў тры з паловай дзесяцігоддзі і здабыў шырокае сусветнае прызнанне. Гэты адметны празаік, які стварыў сваю, ні на чыю не падобную прозу пра вайну.

Імя Івана Чыгрынава прысвоена вуліцы ў Магілёве, Касцюковіцкай раённай бібліятэцы. У Мінску на доме №29 па вуліцы Пуліхава, у якім жыў народны пісьменнік, і ў Магілёве на будынку сярэдняй школы №6 па вуліцы Івана Чыгрынава ўсталяваны мемарыяльныя дошкі.

На літаратурнай імпрэзе супрацоўнікі абласной бібліятэкі цікава і грунтоўна распавялі пра творчы і жыццёвы лёс Івана Чыгрынава. Падрыхтавалі змястоўную фота- і відэапрэзентацыю. Аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры арганізаваў выставу кніг пісьменніка. Святлана Клімава з удзельнікамі імпрэзы падзялілася сваімі ўспамінамі аб сустрэчы ў Касцюковічах з Іванам Гаўрылавічам і паказала сваю ўласную кнігу з аўтографам празаіка. Напрыканцы мерапрыемства старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва Алег Дзьячкоў ад імя дачкі пісьменніка Алены Чыгрынавай падараваў прыгожую кнігу для фондаў бібліятэкі. Варта таксама адзначыць, што ў красавіку гэтага года сябры нашай арганізацыі зладзілі краязнаўчую вандроўку на радзіму Народнага паэта Аркадзя Куляшова і Народнага пісьменніка Івана Чыгрынава ў Саматэвічы і Вялікі Бор. Вялікі дзякуй супрацоўнікам абласной бібліятэкі за літаратурную вечарыну.

Наталля Шэмянкова,

Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Свята Дня Незалежнасці
Грамадства

Свята Дня Незалежнасці

18 жніўня 2019, 21:5219
Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі  ТБМ
Мова

Міжнародны дзень роднай мовы ў Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ

11 сакавіка 2020, 22:1218
“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ
Мова

“МОВА НАНОВА” Ў НЯСВІЖЫ

4 лютага 2020, 09:0617
Быць, каб застацца
Выданні

Быць, каб застацца

18 ліпеня 2019, 22:0117
Далучайцеся да нас