10 – га снежня 2019 года Анатолю Беламу, беларускаму грамадска-культурнаму дзеячу, вучонаму, мастацтвазнаўцу споўнiлася б 80 гадоў. Ён нарадзiўcя ў 1939 годзе ў Старых Дарогах Менскай вобласцi. Як бачым, яго дзяцiнства з дня нараджэння прыпадае на Другую сусветную вайну. Магчыма, яго першымi цацкамi былi cтрэляныя гiльзы вiнтовачных патронаў. Пасля вайны з 1947 па 1957 год вучыўся ў школе. Пасля школы паступiў y Выбаргскае авiяцыйна-тэхнiчнае вучылiшча. Пасля вучобы лёс закiнуў яго на службу ў далёкую Якуцiю. Вiдаць, ён не збipaўcя свой лёс надоўга звязваць з авiяцыяй, таму змянiў вiд сваёй дзейнасцi i паступiў y Якуцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт. Праз нейкi час вярнуўся ў Менск i прадоўжыў вучобу ў БДУ, якi закончыў у 1967 годзе. З гэтага моманту пачала стварацца, выбудоўвацца яго багатая, адметная, насычаная бiяграфiя.
Кола яго дзейнасцi acэнсаваць немагчыма. Пасля заканчэння БДУ Анатоль Белы працаваў вучоным сакратаром музея Вялiкaй Айчыннай вайны, быў першым дырэктарам мемарыяла Хатынь i Курган Славы. Акрамя асноўнай працы ён займаўся калекцыянaваннем мастацкix вырабаў i гiстарычных экспанатаў, датычных да гicторыi Беларусi. Яго калекцыя была даступна для ўсix людзей. Сам ён ладзiў тэматычныя выставы, прысвечаныя гiстарычным падзеям у Беларусi. Шмат экспанатаў сваёй калекцыi ён перадаў iншым музеям Беларусi. У яго калекцыi назапасiлася больш за тры тысячы мастацкix артэфактаў, таму прышлося ставараць музей. На яго стварэнне патрабавалася некалькi гадоў. Урачыстае адкрыццё музея ў Старых Дарогах адбылося ў лicтападзе 1999 года.
Анатоль Белы з’яўляецца iнiцыятарам i заснавальнiкaм шэрагу часопicaў, адзiн з ix беларуска-амерыканскi часопic “Полацак”, ганаровым сябрам рэдакцыi якога ён з’яўляўся. З удзелам Анатоля Белага i па яго iнiцыятыве выдавалicя гiстарычныя альманахi, тэматычныя календары, прысвечаныя Беларусi. Ён аўтар звыш 150 артыкулаў пра беларускае мастацтва i яго гiсторыю.
Анатоль Белы браўся за любую справу, яго не палохалi цяжкасцi. Ён з’яўляецца iнiцыятарам i арганiзатарам усталявання помнiкa Maкciму Багдановiчу ў расiйскiм горадзе Яраслаўлi. У горадзе Зэльва Гарадзенскай вобласцi ўсталяваны помнiк Ларысе Генiюш. У знакамiтым дворыку БДУ я ўпершыню пабываў у снежнi 2014 года. Мы, некалькi cяброў клуба Спадчына наведалicя туды ў дзень 75-годдзя Анатоля Белага. Тое, што я там убачыў, мяне вельмi ўразiла. Гэтыя помнiкi, якiя там устаноўлены намаганнямi Анатоля Белага, могуць увекавечыць, ды яны i ўвекавечылi яго iмя. У помнiкax тут сабраны разам шэраг знакамiтых гiстарычных асоб Беларусi. Перш-наперш кiдаецца ў вочы велiчны помнiк Eфрасiннi Полацкай. Тут жа помнiкi Kipылу Тураўскаму, Францішку Скарыну, Мiкoлу Гусоўскаму, групавы помнiк C. Буднаму i В. Цяпiнскаму. Анатоль Белы датычны i да ўсталявання помнiкaў y iншых гарадах i мясцiнах Беларусi. Вялiкi дзякуй усiм тым скульптарам, якiя стварылi гэтыя шэдэўры.
Галоўным для яго тварэннем, на маю думку, быў грамадска-асветнiцкi клуб “Спадчына”. Ён быў заснавальнiкaм клуба (1984) i яго старшынём. Анатоль Белы карыстаўся вялiкiм аўтарытэтам i даверам. Сябрамi клуба “Спадчына” былi знакамiтыя асобы Беларусi, такiя як Анатоль Грыцкевiч, Адам Мальдзic, Васiль Быкаў, Рыгор Барадулiн, Мiкoла Савiцкi, Георг Штыхаў, Мixacь Карпук, Леанiд Лыч, Аляксей Саламонаў, Мiкoла Ермаловiч, Мiкaлай Несцярэўскi, Уладзiмip Coдаль, Анатоль Валахановiч, Яўген Гучок, Надзея Сармант ды iншыя. Cябрамi клуба з’яўляюцца жонка Анатоля Белага Ала Белая i дачка Святлана Белая. Гэта гаворыць аб тым, што сям’я падтрымлiвала яго i працягвае яго справу.
Ён з’яўляўся сябрам Саюза мастакоў з 1995 г. i сябрам Саюза беларускix пicьменнiкaў з 1999 г.
Гэта далёка не поўны пералiк таго, што паспеў зрабiць Анатоль Белы.
6-га снежня 2019 года сваякi i cябры Анатоля Белага, сябры клуба “Спадчына” сабралicя ў сядзiбе ТБМ iмя Францiшка Скарыны, каб адзначыць яго 80-годдзе з Дня народзiнаў. Сярод прысутных былi Леанiд Лыч, Мiкoла Савiцкi, Cымон Барыс, Вiктар Хурсiк, Алесь Цыркуноў, Надзея Сармант, Яўген Гучок, Мiкoла Лавiцкi, Уладзiмip Paманоўскi, Аляксей Будзянок ды iншыя. З уступным словам выступiла Алена Анiciм, старшыня ТБМ iмя Францiшка Скарыны. Кожнаму з прысутных хацелася выступiць, штосцi ўспомнiць, сказаць добрыя словы пра Анатоля Белага. Мiкoла Лавiцкi i Уладзiмip Paманоўскi паказалi пра яго вiдэафiльмы са сваix apxiваў. Яўген Гучок выдаў кнiгу “Трыяда Анатоля Белага”, якую атрымалi ўce пpысутныя.
Вечарыну, прысвечаную Анатолю Беламу, падрыхтавалi Ала Белая i Святлана Белая.
Матэрыял падрыхтаваў
Iлля Копыл,
сябар клуба “Спадчына”,
сталы падпicчык
газеты “Наша слова”.