Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
“БЕЛЫЯ ВАРОНЫ” з Каханавічаў

“БЕЛЫЯ ВАРОНЫ” з Каханавічаў

7 студзеня 2020, 10:34 Грамадства, ТБМ 8
“БЕЛЫЯ ВАРОНЫ”  з Каханавічаў

“БЕЛЫЯ ВАРОНЫ” гняздуюцца ў Каханавічах ужо больш за 30 гадоў і юбілейнай даце была прысвечана ўрачыстая вечарыны ў мясцовым клубе, на якую сабралася не толькі “вараннё”,  але  і “сарокі” з “верабейкамі”. Бо за столькі год свайго існавання клуб “Белыя вароны”  папоўніў сваю птушыную зграю “бабулькамі-сарокамі” і “птушанятамі-верабейкамі”, якія і зляцеліся на віншавальную сустрэчу, запрасіўшы на яе месцічаў, сяброў з Верхнядзвінска, кіраўніцтва аддзела  культуры і раённай бібліятэкі, мясцовую ўладу.

– А пачыналася ўсё нават крыху раней, чым 30 год назад, – кажа  кіраўнік клуба Пётра Квяцінскі, і сам  здзіўляецца  таму, колькі год праляцела. – На самай справе я займаюся гэтым ўжо 40 год: спачатку быў “вузкі профіль”- ровар, потым з’яілася цікавасць да краязнаўства.

Мы “круцілі педалі” не толькі па Беларусі, даехалі да Адэсы і Карпатаў, былі ў многіх куточках Расіі і Прыбалтыкі, наведвалі нават Польшчу. Аб’ехалі амаль ўсе каталіцкія і праваслаўныя храмы Віцебшчыны.

Галоўная місія нашага клуба – здаровы лад, і таму праз некаторы час мы, першыя ў раёне, распачалі  маржаванне ў мясцовай сажалцы, і да нас пачалі з’язджацца нашы прыхільнікі нават з горада і многія зараз з’яўляюцца ганаровымі сябрамі клуба, нават пакінуўшы межы нашага раёна. Але гэта не замінае нам сустракацца, – распавядаў на вечарыне Пётра Квяцінскі.

Краязнаўчы накірунак ў працы клуба даў магчымасць больш даведацца пра знакамітага земляка, паходжаннем з Каханавіч, вядомага паэта, этнографа Ігната Храпавіцкага, якому была прысвечана адна з міжнародных канферэнцый,  што прайшла на яго радзіме яшчэ ў савецкія часы, і зараз гэта традыцыя адноўлена, калі вядомыя навукоўцы з Полацка, Віцебска і Менска прыязджаюць у Каханавічы. Мясцовая ўлада распачала добраўпарадкаванне парку, якому нададзена імя Храпавіцкага, працу ў якім грамадскія актывісты раёна распачыналі яшчэ тады, каля Пётра Квяцінскі  быў дэпутатам мясцовага Савета і нарадзілася ідэя стварэння Камітэта грамадскага самакіравання пад патранажам абласной філіі  “Фонду імя Л. Сапегі”. Пра што сведчыць адзін з архіўных  бюлетэняў філіі.

Клуб стаў месцам сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі і паэтамі, а С. Панізнік прысвяціў клубу такія радкі:

Людзі тут жывуць

Нябедныя,

Бо й вароны нашы –

Белыя.

Для прыдзвінскае кароны

 Перлы – “Белыя вароны”

і падарыў клубу адмысловую шыльду для клубнага музея, па якой можна зразумець, што “вароны” сталі на крыло, і што надалей яны застануцца “ненажэрнымі” ў добрых справах і пачынаннях.

Так “нарадзіўся” клуб “Сарокі”, што сабраў мясцовых актыўных жанчынак, якія не толькі бавяць час у клубе з “варонамі”, але  далучаюцца да агульных добрых справаў. Варта ўзгадаць “Вечары на балконе”, калі не толькі мясцовыя артысты, але і грамадскія актывісты з Цэнтра падтрымкі грамадскіх арганізацый “Рубон” прыязджалі з канцэртамі ў Каханавічы. Але спачатку – нейкая добрая справа, як напрыклад, добраўпарадкаванне мясцовага парку, які зараз набывает абрысы ўтульнага куточка для адпачынку сяльчан, а потым – канцэртная праграма.

Далучэнне моладзі да здаровага ладу жыцця пра карысныя спра-вы і інфармацыйную працу пра шкоду алкаголю і курэння, і вось нараджаецца  новая ініцыятыва – праехаць па найбольш буйных населеных пунктах раёна з асобнай праграмай, у якой – спартыўныя спаборніцтвы, роваразаезды, віктарыны. Так “нарадзіліся “Верабейчыкі”- клуб для падлеткаў. Праўда, такія мерапрыемствы  зараз ўжо ў архіве “Белых варон” і цэнтра “Рубон”. Шкада.

На святочнай вечарыне гучалі словы віншаванняў ад раённай і мясцовай улады, сяброў па клубе, а таксама гасцей, якія прыехалі з Дрысы з пажаданнямі клубу, яго кіраўніку Пятру Квяцінскаму папаўнення ў шэрагах “птушынай зграі” і плёну ў  карысных справах для грамадскасці.

Валянціна Болбат,

Верхнядзвінск, ТБМ.

  • Tags
  • Белыя вароны
  • Каханавічы
Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Светлай памяці  Яўгена Анішчанкі
Грамадства

Светлай памяці Яўгена Анішчанкі

1 чэрвеня 2021, 23:5345
"Вёска мілая мая"
Культура

"Вёска мілая мая"

26 чэрвеня 2024, 09:0945
Слуцкі збройны чын - 100 гадоў
Грамадства

Слуцкі збройны чын - 100 гадоў

9 снежня 2020, 00:3445
З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!
Грамадства

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы!

26 сакавіка 2024, 18:3645
Далучайцеся да нас