Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Жыровіцкаму паэту і манаху – 80

Жыровіцкаму паэту і манаху – 80

24 снежня 2019, 08:47 Грамадства, Мова 21
Жыровіцкаму паэту і манаху – 80

16 снежня беларускаму паэту Зьнічу (Алегу Бембелю), які жыве ў Жыровічах на Слонімшчыне, споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння.

Зьніч – гэта той самы інак Мікалай, а цяпер – манах Іаан. Амаль чвэрць стагоддзя паэт Зьніч жыве ў Жыровічах, пакінуўшы родны Менск, дзе нарадзіўся ў сям’і вядомага бела-рускага скульптара Андрэя Бембеля. У свой час Алег Бембель атрымаў добрую адукацыю. Скончыў Менскае музычнае вучылішча і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці фартэпіяна. Працаваў выкладчыкам музыкі ў Глыбокім і Менску. Вучыўся ў Інстытуце філасофіі і права АН БССР, працаваў навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута. У 1985 годзе ў Лондане Зьніч выдаў кнігу “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”. За гэта Алега Бембеля звольнілі з Інстытута філасофіі і права. У 1990-х гадах ён становіцца актыўным удзельнікам беларускага нацыянальнага руху, друкуе свае вершы ў ЗША і Польшчы. Становіцца сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі, працуе ў Нацыянальным навукова-даследчым цэнтры імя Францыска Скарыны. З 1996 года манах Іаан жыве ў Жыровічах. Па-ранейшаму піша вершы, выдае багаслоўска-літаратурна-мастацкі лісток “Жыровіцкая абіцель”, прымае ўдзел у грамадска-культурным жыцці Беларусі. З друку выходзяць яго кнігі вершаў “Саната ростані”, “Рэха малітвы”, “Малітвы за Беларусь”, “Між тэктанічных пліт…”, “За мурам”, “Крэсіва” і іншыя. Разам з паэтам Алесем Клышкам свет пабачылі кнігі сумоўяў “Жыровіцкія камяні”, “Шлях да Жыровічаў”, “Жыровіцкая пастараль” і “Званіца”, якія былі прысвечаны духоўнаму адраджэнню Беларусі.

Шчыра віншуем паэта Зьніча і манаха Іаана з юбілеем. Жадаем яму здароўя і творчых поспехаў.

Барыс Баль,

Беларускае Радыё Рацыя.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка
Грамадства

Са святам, дарагія беларусачкі, з 8 сакавіка

7 сакавіка 2023, 15:0018
Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка
Навука

Гісторыя Магілёўшчыны. Выдатны археолаг Васіль Тарасенка

1 снежня 2020, 20:0016
Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс.  ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ
Мова

Тэксты для ХV Агульнанацыянальнай дыктоўкі. Анатоль Іверс. ЁН АДКРЫЎ МНЕ БЕЛАРУСЬ

9 лютага 2022, 22:2215
Вырай «Вурая»
Грамадства

Вырай «Вурая»

9 лістапада 2018, 09:2215
Далучайцеся да нас