Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
У ЗША знайшлі дзіця праз 50 гадоў пасля выкрадання

У ЗША знайшлі дзіця праз 50 гадоў пасля выкрадання

20 снежня 2019, 16:27 Грамадства, Культура, Навіны, У свеце 46
У ЗША знайшлі дзіця праз 50 гадоў пасля выкрадання

ФБР удалося раскрыць справу аб выкраданні дзіцяці з радзільні ў Чыкага, якое адбылося 55 гадоў таму, піша РБК.

Па дадзеных тэлеканала, мясцовая жыхарка Дора Фрончак нарадзіла хлопчыка Пола 25 красавіка 1964 года. На наступны дзень у яе палату зайшла жанчына, апранутая як медсястра, сказаўшы, што аднясе немаўля на агляд да ўрача, пасля чаго бясследна знікла з дзіцем.

ФБР разам з мясцовай паліцыяй арганізавалі пошукі. Праз два гады праваахоўнікі знайшлі дзіця. Паколькі тады яшчэ не існавала тэхналогіі аналізу ДНК, яго сваяцтва з Фрончак вызначылі па форме вушэй. Сама жанчына таксама прызнала ў ім свайго сына.

У 2014 годзе Пол Фрончак зрабіў тэст ДНК. Той паказаў, што мужчына не з’яўляецца сынам бацькоў, якія яго выгадавалі. Сапраўднага Пола ўдалося знайсці праз некалькі месяцаў пры дапамозе спецыяліста па генетычнай генеалогіі Чэчы Мур.

Па дадзеных WGN-TV, сапраўдны Пол Фрончак жыве ў Мічыгане і змагаецца з анкалагічным захворваннем. На гэты момант невядома, ці сустрэнецца ён са сваёй біялагічнай маці, якая жыве ў Чыкага.

NN.by

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі
Мова

Тыдзень беларускай мовы на Лідскай зямлі

6 сакавіка 2024, 20:2514
Далучайцеся да нас