Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Люстэрка эпохі…

Люстэрка эпохі…

18 снежня 2019, 20:50 Культура, ТБМ 38
Люстэрка эпохі…

2019-ты год абвешчаны ЮНЕСКА “Годам Станіслава Манюшкі”.

Цягам года ўвесь свет адзначаў юбілей таленавітага кампазітара Станіслава Манюшкі – аўтара песень, аперэт, балетаў, опер, стваральніка беларускай і польскай нацыянальных опер.

26 лістапада 2019 г. ТБМ імя Ф. Скарыны г. Магілёва запрасіла сваіх сяброў наведаць музычную гасцёўню ў абласной бібліятэцы, дзе адбылася музычная гадзіна “Люстэрка эпохі…” у гонар геніяльнага беларускага і польскага кампазітара, дырыжора Станіслава Манюшкі, 200-гадовы юбілей якога адзначаўся ў гэтым годзе.

Асоба Станіслава Манюшкі з’яўляецца адной з самых знакамітых у гісторыі і культуры Беларусі і Польшчы, яна адначасова рэпрэзентуе беларускую і польскую культуры і аб’ядноўвае іх. Гісторыя музыкі славянскіх народаў багата імёнамі вядомых дзеячаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай музычнай культуры, але сярод шэрагу імён таленавітых творцаў, сапраўдных майстроў яскрава вылучаецца дзейнасць кампазітара, дырыжора і педагога Станіслава Манюшкі.

Жыццё і лёс творцы непарыўна звязаныя з беларускай зямлёй. Манюшка нарадзіўся і вырас на Меншчыне, правёў свае маладыя гады ў Менску. Тут адбываліся яго першыя тэатральна-музычныя пастаноўкі, у салонах мінскай інтэлігенцыі XIX стагоддзя гучала яго музыка, напоўненая беларускім фальклорам. Пазней Манюшка працаваў у Вільні, колішняй сталіцы нашай дзяржавы. Потым пераехаў у Варшаву, дзе стаў класікам польскай оперы, стварыўшы там свае самыя маштабныя шэдэўры ў гэтым жанры.

200-гадовы юбілей – дата вельмі значная не толькі ў сусветным, але і ў нацыяналь-ным кантэксце, бо Станіслаў Манюшка з’яў-ляецца цэнтральнай фігурай у беларускай музыцы эпохі рамантызму, а яго яскравы кампазітарскі талент сфарміраваўся менавіта ў Беларусі.

Постаць Стані-слава Манюшкі дае нам надзейнае пачуццё: у нас былі і ёсць вялікая гісторыя і вялікія творцы. Манюшка – манументальны, паўнамерны класік музыкі. Ён стаіць побач з галоўнымі кампазітарамі таго часу, такімі як: Ф. Мендэльсон, І. Брамс, А. Дворжак, М. Глінка, П. Чайкоўскі. Вялікі дзякуй супрацоўнікам Аддзела мастацтва абласной бібліятэкі за цікавую імпрэзу.

Наталля Шэмянкова,

Магілёў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Станіслаў Суднік.  ЯЦВЯЖСКІЯ  ЗАМАЛЁЎКІ
Гісторыя і краязнаўства

Станіслаў Суднік. ЯЦВЯЖСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ

21 кастрычніка 2026, 17:5817
Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак
У свеце

Навіны Германіі. У Германіі стала больш адзіночных хатніх гаспадарак

8 лютага 2023, 20:1115
Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка
Культура

Новы год і віншаванка ў Таўлая, што ля замка

2 студзеня 2019, 17:5715
Крэва на скрыжалях часу
Гісторыя і краязнаўства

Крэва на скрыжалях часу

16 ліпеня 2026, 12:2614
Далучайцеся да нас