Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выстава памяці гістарычных падзей

Выстава памяці гістарычных падзей

10 снежня 2019, 16:14 Грамадства, Культура 24
Выстава памяці гістарычных падзей

28 лістапада на сядзібе ТБМ адкрылася  выстава твораў мастакоў суполкі “Пагоня”, прысвечаная  99-тым угодкам Слуцкага збройнага чыну.

– Мы вырашылі адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, і паколькі мы не заўсёды можам выстаўляць свае творы ў Палацы мастацтва, то мы выкарысталі магчымасць разгарнуць выставу на сядзібе ТБМ, – адзначыў Алесь Цыркуноў.

На выставе прадстаўлены творы Алеся Цыркунова, Лявона Грышчука, Эдварда Агуновіча, Генадзя Драздова, а таксама Святланы Раманавай.

– Слуцкі збройны чын – адзін з яркіх момантаў барацьбы беларусаў за сваю дзяржаўнасць, – адзначыў адзін з удзельнікаў выставы.

У цэнтры экспазіцыі знаходзіцца “Рэпрадукцыя Пагоні”  Алеся Цыркунова. На выставе ёсць яшчэ адна яго праца “Балотны волат у смутку”.                             

Вядомы беларускі жывапісец Алесь Цыркуноў з’яўляецца аўтарам карцін на нацыянальна-патрыятычную тэматыку. У 2013- 2015 гадах  спадар Алесь быў ініцыятарам адкрыцця выстаў на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны, прысвечаных Дню Волі і іншым важным памятным датам у гісторыі краіны. Яго пэндзлю належаць партрэты  М. Танка, Ул. Дубоўкі, А. Міцкевіча, Л. Лыча, У. Содаля, С. Новіка-Пяюна.  Яго натхнялі вобразы Ефрасінні Полацкай, Ларысы Геніюш, Дануты Бічэль.

Алесь Цыркуноў нарадзіўся ў  в. Лясань Жлобінскага раёна, скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, выкладаў жывапіс у сярэдняй школе № 75 г. Менска і ў іншых установах, прысвяціў сябе станкаваму жывапісу.

Лявон Грышчук прадставіў на выставе палотны “На Чорных Лядах” і “Сядзіба Тадэвуша Рэйтана. На мяжы вякоў”. Эдвард Агуновіч змясціў у экспазіцыі працу “Канцэпцыя. Слуцкім змагарам за волю”. Генадзь Драздоў падзяліўся карцінай “За волю. Крок у будучыню”.

– Вельмі важна, што мастакі адгукнуліся на гістарычную дату і прадэманстравалі сваю гатоўнасць адзначыць у наступным годзе 100-годдзе Слуцкага збройнага чыну, – адзначыў спадар Алесь Цыркуноў. – 17 снежня  адбудзецца важная падзея – пройдзе з’езд Беларускага саюза мастакоў, і адбудуцца выбары яго старшыні. Творцаў цікавіць магчымасць удзельнічаць у міжнародных выставах і культурных праектах, хвалюе дарагавізна арэнднай платы за майстэрні і іншыя праблемы.

У імпрэзе ўзялі ўдзел ганаровы старшыня ТБМ Алег Ана-тольевіч Трусаў, Яўген Гучок, Уладзімір Раманоўскі і іншыя актывісты ТБМ і госці сядзібы.

Э. Дзвінская,

фота аўтара.

На здымку: Алесь Цыркуноў.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Навукова-практычная канферэнцыя  "ХIІ Лідскія чытанні".
літаратура

Навукова-практычная канферэнцыя "ХIІ Лідскія чытанні".

26 красавіка 2025, 06:4016
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая
Культура

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая

6 чэрвеня 2024, 23:1915
Далучайцеся да нас