Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Сустрэча праз пятнаццаць гадоў

Сустрэча праз пятнаццаць гадоў

10 снежня 2019, 17:33 Выданні, Культура, ТБМ 22
Сустрэча праз пятнаццаць гадоў

27 лістапада пасля ўрокаў у актавай зале СШ № 3 г. Дзятлава сабралася больш за сотню вучняў старэйшых класаў на запланаванае супрацоўнікамі школьнай бібліятэкі сумесна з настаўнікамі беларускай мовы мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю ўтварэння Дзятлаўскага раёна і Году малой радзімы.

  Пачалі яго вядоўцы Іван Губко і Дар’я Абражэй. Затым пасля песні “Зямля мая”, спетай Алісай Харэвіч, вучні па-майстэрску, нібы на конкурсе, дэкламавалі вершы беларускіх класікаў.

Хутка Людміла Казіміраўна Грынчук прадставіла прысутным спецыяльна запрошаных на гэта мерапрыемства гасцей: галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”, паэта і барда Эдуарда Акуліна і знакамітага пісьменніка, паэта, аўтара тэкстаў многіх папулярных песень Леаніда Дранько-Майсюка.

Ён і пачаў сваё дваццаці-хвіліннае выступленне-дыялог. З першых слоў зачараваў школьнікаў дасканалай, мілагучнай беларускай мовай. Дзяўчынак называў прыгажунямі, а да юнакоў звяртаўся не інакш, як рыцары ці разумнікі, настаўляючы паводзіць сябе ў паўсядзённым жыцці адпаведна. Даступна і цікава распавёў пра шлях у паэзію, успомніў і прачытаў свой першы кароценькі верш, які яшчэ вучнем 4 класа прысвяціў сваёй аднакласніцы Ларысе.

Нагадаў пра супрацоўніцтва з народным артыстам Беларусі спеваком Анатолем Ярмоленкам, у рэпертуары якога шмат песень на словы выступоўцы. Па просьбе кагосьці з вучняў атрыстычна прадэкламаваў словы “Полькі беларускай”, што стала адной з любімых песень Ярмоленкі.

  Вучні слухалі б і слухалі яшчэ, бо пявучая родная мова з вуснаў сапраўднага класіка заці-кавіла, заваражыла слухачоў, але сваёй чаргі чакаў Э. Акулін.

  Ён з настальгіяй успомніў свой першы прыезд у Дзятлава ў гэтую школу 15 гадоў таму назад. Адзначыў, што наш горад за гэты час стаў больш прывабным і прыгажэйшым, а вось аўдыторыя быццам бы і не змянілася. Тыя ж жыццярадасныя юныя хлопцы і дзяўчаты (твар у школы малады заўсёды).

Распавядаючы пра часопіс “Верасень”, засяродзіў увагу на тым, што першыя чатыры літары ў яго назве ўтвараюць слова “вера”, што выданне было заснавана Таварыствам беларускай мовы (ТБМ) у 2009 годзе і сёлета ў часопіса дзесяцігадовы юбілей, але галоўны радактар верыць, што будуць і больш значныя юбілеі.

  На старонках “Верасня” друкуюцца творы як сталых майстроў слова, так і тых, хто робіць першыя крокі ў паэзіі ці прозе. На ўсю старонку змяшчаюцца фотаздымкі аўтараў і кароткая аўтабіяграфічная інфармацыя. Далей Эдуард Акулін паказаў некалькі нумароў гэтага выдання, дэманструючы фотаздымкі аўтараў і выказаў спадзяванне, што ў чарговых нумарах будуць надрукаваны і творы вучняў СШ № 3 г. Дзятлава.

  Пасля гэтага, узяўшы ў рукі гітару, Акулін заваражыў прысутных сваім мяк-кім лірычным гола-сам. Вучні слухалі з зачараваннем, пляскалі ў далоні, а прыпеў песні “Дзяўчына ў белым паліто” гучна падпявала ўся зала.

Напрыканцы гасцям уручылі сувеніры, выказалі словы падзякі і прасілі прыязджаць часцей. Літаратары падарылі для школьнай бібліятэкі некалькі нумароў “Верасня” ды прыспешылі ў раённую бібліятэку.

Здавён паэты знаходзяцца ў атмасферы таямнічасці, бо яны ўмеюць прымусіць словы скласціся ў сугучныя выразы, умеюць прыгожа выказваць запаветныя жаданні, лічацца чарадзеямі ці нават прарокамі. І хоць сёння тэлевізар, мабільнік, інтэрнэт перавярнулі свет, прафесія паэта, асабліва таленавітага, і надалей захоўвае арэол загадкавасці. На гэта ёсць прычыны, адна з іх найважнейшая: занятку гэтаму нельга навучыць нават таго, хто вельмі моцна хоча гэтага. Трэба мець талент.

Магчыма, таму ў раённай бібліятэцы гасцей з Менска чакалі з нецярпеннем людзі старэйшага, паважанага ўзросту, сябры паэтычнай суполкі “Пралескі”, аматары паэзіі і дзесяцікласнікі гарадской гімназіі. Усяго сабралася звыш 40 чалавек.

Пасля прадстаўлення гасцей слова атрымаў Леанід Дранько-Майсюк, цікавы аповед якога пра шлях у паэзію з адступленнямі пра незабыўныя жыццёвыя сітуа-цыі, часам анекдатычныя, адразу ж захапіў увагу аўдыторыі.

Паўгадзінная прамова падмацоўвалася аўтарскімі вершамі і, здаецца, магла б доўжыцца не адну гадзіну, але, як і на папярэдняй сустрэчы, трэба было даць магчымасць паспяваць і нешта сказаць другому госцю.

  Эдуард Акулін спачатку, канешне ж, як галоўны рэдактар, прарэкламаваў “Верасень”, а затым, адчуваючы, чаго прагне аў-дыторыя, гледзячы на гітару, узяў яе і стаў радаваць прысутных аўтарскімі песнямі. Закончыў свой міні-канцэрт, як і ў СШ № 3, сваёй любімай – “Дзяўчына ў белым паліто”.

  Людзі з вялікім жыццёвым вопытам нібы на міг вярнуліся ў сваю маладосць, ахвотна ўсе разам спявалі прыпеў. Па настроі прысутных адчувалася, што яны гатовы быць тут яшчэ з гадзіну, але гасцям трэба было вяртацца ў сталіцу. Было зададзена некалькі пытанняў, а пасля адказу на іх літаратары атрымалі невялікія сувеніры, папоўнілі раённую бібліятэку двума нумарамі “Верасня” і пачалі рыхтавацца да ад’езду.

Людзі разыходзіліся па хатах задаволеныя. Некаторыя дзякавалі гасцям і арганізатарам асабіста ды прасілі не забываць іх, запрашаць на такія сустрэчы ў наступны раз.

У адной дзятлаўчанкі ўнукі жывуць і вучацца ў Менску. Бела-рускую мову ў іх выкладае сын Леаніда Дранько-Майсюка Васіль. Праз бацьку перадала яму вялікую падзяку і сувенір, бо яе ўнукі вельмі любяць родную мову і свайго настаўніка.

Валерый Петрыкевіч, старшыня Дзятлаўскай раённай філіі ТБМ.

Фота Радыё Рацыя.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Самая праўдзівая мова – народная
Мова

Самая праўдзівая мова – народная

19 чэрвеня 2025, 22:5716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4516
Памёр драматург Аляксей Дудараў
Культура

Памёр драматург Аляксей Дудараў

15 сакавіка 2023, 18:2615
Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая
Культура

Міжнародны дзень абароны дзяцей у Доме Таўлая

6 чэрвеня 2024, 23:1915
Далучайцеся да нас