Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Выйшаў каляндар “Родны край”

Выйшаў каляндар “Родны край”

10 снежня 2019, 16:26 Выданні 71
Выйшаў каляндар “Родны край”

Выйшаў каляндар “Родны край”

У РУП “Выдавецтва “Беларусь” выйшаў адрыўны каляндар “Родны край” на 2020 год. Наклад 4500 асобнікаў. Летась было 4000 ас.

Складальнікі Коршак Алеся Мікалаеўна і Мількевіч Надзея Аляксандраўна.

2020 год – трэці па ліку, які ў Беларусі праходзіць пад знакам Года малой радзімы. У сувязі з гэтым у выданні змешчана шмат цікавай інфармацыі пра вялікія і малыя беларускія гарады, вёскі, рэкі, азёры і іншыя прыродныя аб’екты, а таксама пра славутых людзей Беларусі.

Гартаючы старонкі календара, Вы знойдзеце матэрыялы, карысныя дпя прымянення ў паўсядзённым жыцці: рэцэпты, жыццёвыя і побытавыя парады, а таксама цудоўныя вершы класікаў беларускай літаратуры, размеркаваныя ў адпаведнасці з порамі года. Ёсць інфармацыя пра знакі задыяка. Пазначаны ў календары Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага.

На кожным лістку змяшчаюцца імяніны: праваслаўныя – Пр. каталіцкія – К.

Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Наш кар.

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
Вольны час па хэштэгу  #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ
Культура

Вольны час па хэштэгу #КАНІКУЛЫЎБІБЛІЯТЭЦЫ

23 лістапада 2021, 21:0617
Паэту Васілю Жуковічу – 85
літаратура

Паэту Васілю Жуковічу – 85

27 верасня 2024, 20:2617
Біскуп Аляксандр Кашкевіч:  Няма такіх песняў жальбы,  пасля якіх не спявалася б алілуя
Грамадства

Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Няма такіх песняў жальбы, пасля якіх не спявалася б алілуя

21 красавіка 2020, 08:2716
ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне
Культура

ХХІV Нацыянальны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне

19 чэрвеня 2025, 23:4515
Далучайцеся да нас