Наша Слова штодзень
Наша Слова штодзень
Share
You are reading
Украінска – беларускі досвед узаемнага вывучэння моў, літаратур і культур

Украінска – беларускі досвед узаемнага вывучэння моў, літаратур і культур

9 снежня 2019, 21:33 Навука 29
Украінска – беларускі досвед  узаемнага вывучэння моў, літаратур і культур

29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася канферэнцыя “Узаемнае вывучэнне моў, літаратур і культур дзеля будучыні і ўзаемаразумення. Украінска – беларускі досвед.” Мерапрыемства было арганізавана Амбасадай Украіны. Удзел у ім бралі вядомыя  мовазнаўцы з Беларусі і Украіны. Старшыня ТБМ і пакуль яшчэ дзейны дэпутат Алена Анісім выступіла з паведамленнем: “Выданне навукова-папулярнай літаратуры, арыгінальнай і перакладной. Досвед ТБМ”.

У сваім выступе спадарыня А. Анісім распавяла пра дзейнасць курсаў з навучаннем польскай і ўкраінскай мовам, а таксама пра выданні навукова-папулярнай літаратуры па гісторыі Фінляндыі, Латвіі і Румыніі, ажыццёўленыя ў супрацы з адпаведнымі амбасадамі. Напрыканцы старшыня ТБМ выказала спадзеў, што будзе зроблена і выданне “Гісторыі Украіны” з удзелам аўтарскага калектыву, які працуе ва Універсітэце імя Ніла Гілевіча.

Наш кар.

Фота М. Лінніка.

 

Facebook Twitter Google+ VKontakte WhatsApp Telegram
Папулярнае на сайце
У роднай школе
літаратура

У роднай школе

17 мая 2026, 09:4617
«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.
Грамадства

«Менск — гэта эўрапейскі Нью-Ёрк». Дзяўчына з Босьніі расказала, чаму вывучыла беларускую мову.

10 снежня 2018, 08:5416
Дажынкі ў Бераставіцы
Грамадства

Дажынкі ў Бераставіцы

11 кастрычніка 2022, 16:2015
Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль
Грамадства

Дом, які ацалеў дзякуючы Багдановічу. Новае падарожжа Зьмітра Бартосіка — у расейскі Яраслаўль

10 снежня 2018, 09:0315
Далучайцеся да нас